Директор ООО «Вивако Техно» Николай Вырко: «Под лежачий камень вода не течет»

Мікалай ВЫРКО,
дырэктар ТАА “Вівака Тэхна”:

— Я ўвесь час працую на малой радзіме і добра засвоіў адну ісціну: нічога проста так не даецца. Для таго, каб нешта мець, трэба працаваць, развівацца і самаўдасканальвацца. Хтосьці паскардзіцца на знешнія шокі, але галоўныя ворагі чалавека — гэта лянота, адсутнасць ведаў і хвароба. Таму ў першую чаргу мяне як дырэктара прыватнага прадпрыемства турбуе вытворчасць і дабрабыт тых людзей, якія на ёй заняты. Важна, каб тыя, хто тут нарадзіўся, заставаліся на сваёй малой радзіме і бачылі перспектывы.

Служба інфармацыі «Полымя»