Прадстаўнікі Гродзеншчыны ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Падзяку Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь атрымала галоўны ўрач Карэліцкай ЦРБ Алена Майсак

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №287 ад 23 ліпеня 2020 года “Аб узнагароджанні”. За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у ахову здароўя насельніцтва, арганізацыю і аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19, укараненне новых метадаў дыягностыкі і лячэння ўзнагароджаны:

Медалём “За працоўныя заслугі”:

Алейнікава Наталля Іосіфаўна – медыцынская сястра – анестэзіст аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі №2 Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Грыцкевіч Андрэй Эдуардавіч – урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Ваўкавыскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена:

Васільеву Аляксею Уладзіміравічу – дацэнту кафедры інфекцыйных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Курганскаму Яўгенію Аркадзьевічу – урачу-анестэзіёлагу-рэаніматолагу (загадчыку) аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі.

Малышка Наталлі Генрыхаўне – намесніку галоўнага ўрача (па медыцынскай частцы) Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы.

Якубцэвічу Руслану Эдвардавічу – загадчыку кафедры анестэзіялогіі-рэаніматалогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

Антановіч Наталля Яўгеньеўна – першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама.

Жывушка Таццяна Анатольеўна – урач-тэрапеўт (загадчык прыёмнага аддзялення) Гродзенскай універсітэцкай клінікі.

Кудзеньчук Святлана Яўгеньеўна – урач-рэабілітолаг (загадчык) аддзялення медыцынскай рэабілітацыі Смаргонскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Лазута Сяргей Фёдаравіч – намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы гарадской клінічнай бальніцы №2 горада Гродна.

Лычкоўская Наталля Чаславаўна – медыцынская сястра інфекцыйнага аддзялення Іўеўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Пранько Таццяна Паўлаўна – загадчык кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь аб’яўлена:

Алексеюку Аляксандру Мікалаевічу – асістэнту кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Гісіч Аліне Валер’еўне – памочніку ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Смаргонскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Гаравенку Івану Іванавічу – старшаму выкладчыку кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Гарчаковай Вользе Уладзіміраўне – навуковаму супрацоўніку навукова-даследчай лабараторыі навукова-даследчай часткі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Дземеш Ліліі Эдмундаўне – медыцынскай сястры-анестэзісту аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі №2 Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Казлоўскаму Дзмітрыю Валянцінавічу – урачу-інфекцыяністу 3-га інфекцыйнага аддзялення Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы.

Тарасевічу Сяргею Тадэвушавічу – фельчару (выязной брыгады, які выязджае самастойна) Гродзенскай абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі.

Фісенка Марыне Аляксандраўне – намесніку галоўнага ўрача (па амбулаторна-паліклінічнай рабоце) Навагрудскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Якусік Галіне Эдуардаўне – урачу-тэрапеўту (загадчыку) тэрапеўтычнага аддзялення Шчучынскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Майсак Алене Паўлаўне – галоўнаму ўрачу Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы.

– Радуе, што поспехі Карэліцкай ЦРБ адзначаны на такім высокім узроўні, – пракаментавала прыемную навіну Алена Паўлаўна. – Хачу падкрэсліць, што гэта ўзнагарода належыць найперш не мне асабіста, а ўсяму калектыву нашай райбальніцы. Апошнія месяцы барацьбы з каранавірусам асаблівым чынам з’ядналі ўсіх работнікаў, ад вадзіцеляў і рабочых да медсясцёр і ўрачоў, у адну моцную каманду. Вялікую падтрымку аказалі нам і жыхары нашага раёна разам з мясцовымі ўладамі. І хоць сама я з Мастоў, але Карэліччына стала для мяне роднай. Сюды я пераехала ў 2010 годзе, калектыў ЦРБ узначаліла ў 2012 годзе, і заўжды адчувала ў калегах падтрымку, а ў пацыентах добразычлівасць. Увогуле, я лічу сябе шчаслівым чалавекам, бо займаюся любімай справай у калектыве аднадумцаў і прафесіяналаў і магу, дзякуючы сваёй прафесіі, кожны дзень дапамагаць людзям.

Служба інфармацыі «Полымя», grodnonews.by