На августовской педагогической конференции в Кореличах наградили лучших педагогов и поприветствовали молодых учителей (+видео)

 

 

Штогод напрыканцы лета Карэліччына збірае разам усіх педагогаў раёна на жнівеньскай канферэнцыі. На падзеі падведзены вынікі папярэдняга навучальнага года, а таксама выбраны кірунак на надыходзячы.

Педагагічная канферэнцыя з’яўляецца сімвалам заканчэння летніх канікул і пачатку школьных заняткаў. Удзельнікаў мерапрыемства на ўваходзе ў залу раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці  сустракала незвычайная творчая майстэрня, на якой былі сабраны кампазіцыі з жывых кветак і разнастайныя творчыя работы, выкананыя работнікамі ўстаноў адукацыі.

Ганаровымі гасцямі канферэнцыі  сталі старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў,  намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан і галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Вольга Ханевіч.

Цёплыя словы ўдзячнасці і гонару за настаўнікаў выказаў Генадзій Шатуеў: “Кожны з нас праходзіць праз вашыя ўрокі, вашыя веды, настаўнік дапамагае стаць чалавечным і адукаваным”. Ён адзначыў каштоўнасць прафесіі педагога, асабліва ў няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі.
Пра развіццё сістэмы адукацыі Карэліцкага раёна раказала начальнік  упраўлення адукацыі райвыканкама Ірына Асташэвіч.

– Аналізуючы рэзультаты выніковай атэстацыі, неабходна канстатаваць, што ў нас няма неатэставаных навучэнцаў. Пры выстаўленні адзнак за 4 чвэрць і навучальны год забяспечаны індывідуальны падыход да кожнага вучня. Аднак назіраецца тэндэнцыя змяншэння колькасці навучэнцаў, якія скончылі навучальны год на 5-10 і на 9-10 балаў, зніжэнне сярэдняга бала паспяховасці, павелічэнне на 1,2% колькасці навучэнцаў, якія маюць адну западаючую адзнаку.

Вынікі выпускных экзаменаў дазваляюць зрабіць заключэнне аб адпаведнасці вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў 9 і 11 класаў патрабаванням адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі і вучэбна-праграмнай дакументацыі. Са 164 навучэнцаў, якія завяршылі навучанне і выхаванне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, 2 атрымалі пасведчанні аб спецыяльнай адукацыі, 7 (4,3%) —  пасведчанні з адзнакай. З 79 выпускнікоў атэстаты асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём уручаны 10 (12,7%, +3%) навучэнцам. Неабходна таксама адзначыць паспяховую здачу выпускнікамі цэнтралізаванага тэсціравання: 2 навучэнцамі сярэдніх школ №1 і №2 г.п. Карэлічы атрыманы 100-бальны вынік па біялогіі (настаўнік Шклярж Г. К.) і па беларускай мове (настаўнік Шчука С. Г.) адпаведна, 100-працэнтным паступленні медалістаў у ВНУ на бюджэтную форму навучання.

Па традыцыі ў дзень правядзення жнівеньскай педканферэнцыі на святочнай сцэне сустракаюцца вопытныя і мудрыя педагогі-ветэраны і маладыя спецыялісты. Сёлета ў сцены школ Карэліцкага раёна прыехалі 6 новых настаўнікаў.

Сагрэтыя цяплом апошніх жнівеньскіх дзён і лобоўю да прафесіі, маладыя настаўнікі і ветэраны педагагічнай працы атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

За плённую працу, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў уручыў Граматы Міністэрства адукацыі выхавальніку дашкольнай адукацыі ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы” Ірыне Арцюх і намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі » Сярэдняя школа г. п. Мір» Інэсе Пастуховай.

Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны выхавальнік дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі » Яслі-сад г.п. Мір» Святлана Круглік і  настаўнік хіміі і геаграфіі дзяржаўнай установы адукацыі » Цырынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Жанна Лабоцкая.

Падзячным пісьмом старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагародзілі настаўніка біялогіі дзяржаўнай установы адукацыі » Сярэдняя школа г.п. Мір» Людмілу Кобзеву і настаўніка англійскай мовы дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» Анастасію Літвін.

Ганаровай граматай Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджана настаўнік працоўнага навучання дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы» Іна Кошур.

За шматгадовую плённую працу, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Вольга Ханевіч уручыла Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта настаўніку пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы» Алене Бязмен, настаўніку пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі » Сярэдняя школа г.п. Мір» Але Бойка, настаўніку гісторыі і грамадазнаўства дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа г.п. Мір» Валерыю Бранту, настаўніку-дэфектолагу дзяржаўнай установы адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы» Святлане Курдун, намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Турэцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Галіне Хаменка, настаўніку пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» Марыі Хіневіч і музычнаму кіраўніку дзяржаўнай установы адукацыі » Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы» Людміле Яцук.

Граматай галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны метадыст дзяржаўнай установы «Карэліцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет» Наталля Ардюк, выхавальнік дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі » Яслі-сад г.п. Мір» Ларыса Нарбутовіч, настаўнік пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа г. п. Мір» Ала Нарчыла, настаўнік геаграфіі дзяржаўнай установы адукацыі «Турэцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Святлана Ракач і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі » Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы» Жанна Свірыд.

Урачыстай часткай мерапрыемства стала дэфіле вучняў, якія навучаюцца ў класах спецыяльнага накірунку: аграрным, педагагічным, спартыўным, юрыдычным  і ваенна-патрыятычным, а таксама канцэртная праграма ў выкананні работнікаў сферы культуры раёна.

Наталля САКАЛЯНСКАЯ

Фота Іны ЛЕЙКА
Відэа Наталлі САКАЛЯНСКАЙ