Председатель райкома профсоюза работников АПК Ирина Пеньковская: «Наша сила — в нашем единстве»

Ірына ПЯНЬКОЎСКАЯ,
старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК:

— Прафесійныя саюзы ў Карэліцкім раёне ахопліваюць сваёй дзейнасцю абсалютную большасць працаздольнага насельніцтва. Сіла прафсаюзаў — у нашым адзінстве. Разам мы абараняем правы працоўных. Мы разам адказваем за стабільнасць і дабрабыт нашага роднага краю.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе права работніка на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы, таму асаблівую ўвагу прафсаюзы надаюць пытанням выканання заканадаўства аб ахове працы, аказваецца дапамога ў стварэнні годных санітарна-бытавых умоў і ўмоў для харчавання працуючых.

Я люблю Беларусь, люблю людзей, якія жывуць у ёй, павышаюць прэстыж і вядомасць нашай дзяржавы, люблю рысу нашага нацыянальнага характару — жыць і працаваць разам.

Працаўнікі вёскі зараз працуюць на хлебнай ніве пад мірным небам, і гэта шчасце. Болем у нашых сэрцах адгукаюцца трагічныя падзеі ва Украіне, дзе гінуць людзі. Мы спадзяёмся, што Беларусь ніколі не паўторыць гэты страшны шлях і будзе далей рухацца па шляху міру і стабільнасці.

Служба інфармацыі «Полымя»