Впечатлениями о ходе голосования в Кореличском районе поделились международные наблюдатели от МПА СНГ (+видео)
«З першых хвілінаў Беларусь і ў прыватнасці ваш гасцінны раён запалі нам у сэрца», — падзяліліся падчас візіту на ўчастак для галасавання № 2 у Карэлічах міжнародныя назіральнікі ад Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Карэліцкі раён наведалі трое прадстаўнікоў МПА СНД: Адрыян Лебядзінскі і Аляксандр Жолнач з Малдовы і Анатолій Фёдараў з Расіі. Усе ў адзін голас адзначылі, што як сталіца, так і рэгіёны нашай краіны вылучаюцца маляўнічымі відамі, утульнасцю, чысцінёй, парадкам і добразычлівымі жыхарамі.
— Для нас гэты ўчастак ужо дзясяты па ліку: пяць мы наведалі ў Мінску і яшчэ пяць у вашым раёне. Вядома, афіцыйныя вынікі мы падвядзём толькі пасля таго, як закончыцца галасаванне і разам збярэцца ўся наша камісія са сваімі заключэннямі. А пакуль зараз ад сябе і сваіх калег магу падзяліцца агульнымі асабістымі ўражаннямі, — падчас размовы заўважыў Адрыян Лебядзінскі. — Адразу адзначу, што нас прыемна ўразіла высокая яўка выбаршчыкаў, паверце, у параўнанні з многімі краінамі. Бачна, што людзей прыходзіць шмат. Добра наладжаны і сам працэс, на ўсіх участках адчуваецца сур’ёзная падрыхтоўка да выбараў і членаў камісіі, і мясцовых назіральнікаў. Галасаванне ідзе роўна, і нейкіх значных недалікаў мы не назіраем. Адчуваецца, што Беларусь — міралюбівая краіна, дзе жывуць цудоўныя, працавітыя і адкрытыя людзі, неабыякавыя да лёсу Радзімы. Па вяртанні ў Малдову абавязкова распавядзём пра ваш чароўны край родным і знаёмым ды будзем настойліва рэкамендаваць наведаць яго. У сваю чаргу, рады бачыць вас, шаноўныя беларусы, у сябе у гасцях!
Служба інфармацыі «Полымя»