Уборка соломы, сев озимых зерновых, заготовка кормов. На полях Кореличского района кипит работа
Для сялян восень заўсёды была напружанай парой. Чым сёння заняты аграрыі сельгаспрадпрыемстваў Карэліччыны, расказвае намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолій КОРШУН.
– Не паспела завяршыцца ўборка зерневых і зернебабовых культур, як гаспадаркі Карэліччыны паралельна прыступілі да вызвалення палёў ад саломы. На раніцу 4 верасня засталося ўбраць 2034 га, што складае 10% ад запланаваных. На вызваленых і падрыхтаваных да сяўбы плошчах ужо поўнасцю закладзены будучы ўраджай азімага рапсу. У бягучым годзе аграрыі раёна пасеялі на 720 га алейнай культуры больш, чым летась. Усяго пасеяна 3170 га азімага рапсу.
Па словах Анатолія Коршуна, у сяўбу азімых зерневых і зернебабовых культур уключылася палова гаспадарак Карэліччыны. Па тэмпах сяўбы лідарам з’яўляецца СВК “Маяк-Заполле”, аграрыі якога ўжо заклалі будучы ўраджай збожжа на 511 га, альбо 32% ад агульнай плошчы. У цэлым сёлетні азімы зерневы клін Карэліччыны складае 12705 га.
Інтэнсіўна працягваецца нарыхтоўка кармоў. Большая палова сельгаспрадпрыемстваў прыступіла да ўборкі кукурузы на сілас. На раніцу 4 верасня ўбрана 637 га з неабходных 5227 га. Атрыманая сярэдняя па раёне ўраджайнасць у 250 ц/га вышэй леташняй. Добрыя вынікі маюць аграрыі КСУП “Малюшычы”, СВК “Свіцязянка-2003” і СВК “Жухавічы”, дзе на ўчарашнюю раніцу ўраджайнасць кукурузы на сілас склала 394 ц/га, 358 ц/га і 328 ц/га адпаведна.
– У цэлым у бягучым годзе плануем нарыхтаваць кармоў больш, чым у мінулым. Ужо маем 18 кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы супраць леташніх 15,4 адзінак. Нарыхтоўка сенажу працягваецца, наперадзе – закладка сіласу. Усе гэтыя фактары даюць абсалютную ўпэўненасць у тым, што на прадстаючую зімоўку пагалоўе буйной рагатай жывёлы будзе забяспечана якаснымі кармамі.
Да ўборкі цукровых буракоў працаўнікі раёна прыступяць прыкладна ў сярэдзіне верасня. А гэта значыць, што ў салодкіх караняплодаў яшчэ ёсць час для росту, што, зразумела, скажацца на павелічэнні іх ураджайнасці і цукрыстасці. Адпаведна вырасце і прыбытак гаспадарак ад рэалізацыі цукровых буракоў.
Аксана ЯНУШ
Фота аўтар