Беларусь гордится своим Президентом. Поздравляем!
Іна САНЧУК, старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын»:
— Паважаны Аляксандр Рыгоравіч!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з выпадку ўступлення на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!
Упэўнены, што Ваш патрыятызм, багаты вопыт дзяржаўнай дзейнасці і прафесіяналізм будуць садзейнічаць плённай рабоце, накіраванай на далейшы росквіт нашай краіны.
Жадаем Вам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у ажыццяўленні ўсіх намечаных планаў.
Ларыса ЯРОЦКАЯ, ветэран працы, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР:
— Паважаны Аляксандр Рыгоравіч!
Шчыра віншую Вас з назначэннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Упэўнена, што Ваша самаадданасць беларускаму народу, высокі прафесіяналізм і штодзённая напружаная праца будуць спрыяць паляпшэнню дабрабыту жыхароў краіны, павелічэнню экспартных сувязяў, умацаванню аўтарытэту Рэспублікі Беларусь.
Няхай неба над нашай Беларуссю заўсёды радуе сваім блакітам, сонейка дорыць цяпло, а беларусы заўсёды дзеляцца дабрынёй і ўсмешкамі.
Жадаю Вам моцнага здароўя, цярпення, маральных і фізічных сіл.
Ніна Яфрэмава, старшыня раённага савета ветэранаў:
— Дарагі Аляксандр Рыгоравіч, Вы самая моцная асоба ў нашым кіраўніцтве.
Я хачу павіншаваць Вас з інагурацыяй, з перамогай! Вас хочацца слухаць, за Вамі хочацца ісці. Я жадаю Вам толькі добрага здароўя, вытрымкі і цярпення! Жадаю дасягнуць усяго таго, чаго Вы хочаце для беларускага народа.