Уроженцу Кореличского района, партизану и писателю Евгению Кремко исполняется 100 лет
У верасні бягучага года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Яўгена Ігнатавіча Крамко.
Ён нарадзіўся ў 1920 г. у в. Беражна Карэліцкага раёна. Скончыў БДУ ў 1950 г. Працаваў рэдактарам раённых газет на Міншчыне і Гродзеншчыне. Таксама рэдактарам раённай газеты «Полымя», у Літаратурным музеі Я. Купалы, у 1951-1970 гг. служыў у радах Савецкай Арміі. Аўтар зборнікаў апавяданняў, казак для дзяцей “Звяры таксама плачуць” (1985 г.), “Разам з дзядулем” (1997).
У гады вайны быў кіраўніком падпольнай камсамольскай арганізацыі ў вёсцы Беражна, затым стаў камандзірам роты партызанскага атрада «Камсамольскі», намеснікам камандзіра па разведцы брыгады “Камсамолец”. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і шматлікімі медалямі. Напісаў кнігу “Атрад “Камсамольскі”, дзе расказваецца аб гераічных учынках юных партызан Мірскага, Карэліцкага і Стаўбцоўскага раёнаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама яго пяру належыць кніга “Наднёманаўскія замалёўкі” (1989 г.), у сааўтарстве выйшлі зборнікі “У прынёманскіх лясах” (1975 г.), “За край родны” (1978 г.).
Прадстаўлены да ўзнагарод: ордэн Чырвонай Зоркі (1943), медалі «За баявыя заслугі» і «Партызану Айчыннай вайны» I-й ступені.
У пасляваенныя гады працаваў рэдактарам раённай газеты «Івянецкая праўда», з 1951 па 1970 год cлужыў у радах Савецкай Арміі.
Валянціна КОШУР,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання Карэліцкай раённай бібліятэкі