Аграрии Кореличчины убрали большую половину площадей сахарной свеклы, завершили уборку кукурузы на силос

На календары  – сярэдзіна восені. Надвор’е спрыяе плённай працы на палях раёна. Аграрыі Карэліччыны працягваюць убіраць вырашчаны ўраджай, паступова рыхтуючыся да надыходу зімовых месяцаў.


Па аператыўнай інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на раніцу 20 кастрычніка працаўнікі раёна дасягнулі наступных паказчыкаў:

– убрана 1700 га цукровых буракоў, што складае 52% ад запланаваных 3265 га. Накапана амаль 72 тысячы тон салодкіх караняплодаў, з якіх 60 тысяч тон сыравіны адпраўлена на перапрацоўку на Гарадзейскі цукровы  камбінат. Сярэднераённая ўраджайнасць складае 423 ц/га, што саступае выніку мінулага года, калі з кожнага гектара аграрыі раёна ў сярэднім атрымалі 536 цэнтнераў цукровых буракоў. Па тэмпах уборкі лідарамі раёна з’яўляюцца КСУП “Лукі-Агра”, СВК “Маяк-Заполле” і КСУП “Царука”, дзе выкапана 81%, 80% і 64% адпаведна. Па ўраджайнасці ў раённых перадавіках — СВК “Свіцязянка-2003” (540 ц/га), “Жухавічы” (511 ц/га) і ”Маяк-Заполле” (507 ц/га);

– на сілас здробнена 5413 га кукурузы, што складае амаль 100-працэнтны вынік. У сіласныя траншэі закладзена крыху больш за 173 тысячы тон кукурузнай масы пры сярэдняй ураджайнасці 320 ц/га. Найлепшую ўраджайнасць у раёне паказваюць СВК “Маяк-Заполле” (459 ц/га), КСУП “Племзавод Карэлічы” (413 ц/га) і “Свіцязянка-2003” (384 ц/га). Да абмалоту царыцы палёў на зерне прыступілі 7 гаспадарак раёна, якія, абмалаціўшы  218 га, атрымалі амаль 2 тысячы тон залатых зярнят пры сярэднераённай ураджайнасці 91 ц/га;

–  па выніках корманарыхтоўчай кампаніі бягучага года карэліцкія аграрыі атрымалі 31,3 кармавыя адзінкі на ўмоўную галаву жывёлы, што з’яўляецца адным з лепшых паказчыкаў на Гродзеншчыне;

– клапоцячыся аб ўраджаі наступнага года, аграрыі раёна вывозяць і ўносяць арганічныя ўгнаенні пад яравую сяўбу. Усяго пад ураджай 2021 года нарыхтавана 217,3 тысячы тон арганікі, вывезена 133,7 тысячы тон, унесена 62,1 тысячы тон.

 

Аксана ЯНУШ

Фота аўтара