В преддверии Дня матери руководство района поздравляет женщин Кореличчины
Напярэдадні аднаго з самых пяшчотных і светлых святаў – Дня маці — на Карэліччыне праводзяцца ўрачыстыя сустрэчы кіраўніцтва раёна з актыўнымі, ініцыятыўнымі і працавітымі жанчынамі, якія носяць ганаровае званне “Маці”. Сёлета фармат мерапрыемства крыху змяніўся, і прадстаўнікі мясцовай улады накіраваліся на працоўныя месцы прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. Нязменным засталося адзінае: карэліцкія жанчыны атрымалі памятныя падарункі, у іх адрас прагучалі шматлікія словы падзякі за пяшчоту і дабрыню. Усяго віншаванні атрымалі 23 жанчыны Карэліччыны.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Генадзій ШАТУЕЎ адкрыў святочны маршрут, наведаўшы Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы ліцэй, дзе павіншаваў майстра вытворчага навучання Ніну Буліновіч.
У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці кіраўнік раёна павіншаваў бібліятэкара аддзела камплектавання і апрацоўкі літаратуры Карэліцкай раённай бібліятэкі Ларусы Кузьміч, якая адданая бібліятэчнай справе ўжо больш 20 гадоў. Аднак галоўны гонар і радасць Ларысы Уладзіміраўны — дзве дачкі, якія ўжо дасягнулі пэўных поспехаў. Так, малошая Анастасія ў гэтым годзе скончыла карэліцкую школу, атрымала 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па біялогіі. Сёння яна студэнтка Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Аксана ЯНУШ
Фота аўтара, Лізаветы АЙКЯН
Сярод жанчын, якіх павіншаваў кіраўнік раёна, — прадстаўніцы розных прафесій і ўзростаў, але аб’яноўвае іх адно — яны цудоўныя мамы.
— Сёння, у канун Дня маці, мы ў чарговы раз ушаноўваем лепшых матуль Карэліччыны, — адзначыў Генадзій Шатуеў. —Мы ганарымся жанчынамі, якія сёння жывуць у нашым раёне, выхоўваюць моладзь — будучае нашай краіны. З упэўненасцю можна сказаць, што ў Беларусі створаны дастойныя ўмовы для паўнацэннага мацярынства.
Намеснік галоўнага бухгалтара племзавода “Карэлічы” Іна Гіль адной з першых атрымала ад кіраўніка раёна словы віншаванняў і прыемны падарунак.
— Вельмі прыемна атрымаць такі сюрпрыз ад раённага кіраўніцтва, — не хавае эмоцый жанчына. — Я шчаслівая мама і мару аб тым, каб мая дачка вырасла дастойнай грамадзянкай сваёй краіны.
Алена Клаўсуць, намеснік старшыні СВК “Свіцязянка-2003” па ідэалагічнай рабоце, падзякавала за віншаванні і адзначыла, што шчасце маці — у дзецях:
— Мае дзеці ўжо дарослыя: сын працуе ў Дэпартаменце аховы, а дачка — настаўнік. Я шчаслівая бабуля, маёй унучцы Еве два годзіка. Думаю, каб выхаваць любячых дзяцей, якія стануць табе апорай у старасці, неабходна ўвага з боку бацькоў, умець чуць іх і дапамагаць вырашаць нават самыя дробныя праблемы. Як любая мама і бабуля я мару пра мір на ўсёй планеце, каб дзеці маглі без страху гуляць па вуліцы і не чуць узрываў снарадаў.
Адразу дзвюх шматдзетных матуль з ДП “Цырын-Агра” — жывёлавода Анжэлу Гулецкую і намесніка галоўнага бухгалтара Юлію Сцяцко, павіншаваў Генадзій Шатуеў.
Юлія Сцяцко разам з мужам выхоўваюць траіх сыноў:
— Нашы хлопчыкі яшчэ маленькія, ходзяць у дзіцячы садок. Яны радуюць мяне кожны дзень. Вечарам ідзём з імі дамоў, і кожны раз яны расказваюць нешта новае і цікавае, а гэта так падымае настрой. Я лічу, што ў нашай дзяржаве зроблена многае для таго, каб мамы адчувалі сябе дастойна ў дэкрэтным адпачынку. Да таго ж дзейнічае праграма мацярынскага капіталу, які можна скарыстаць на паляпшэнне жыллёвых умоў або навучанне дзяцей. Цяпер, напрыклад, я маю льготу на харчаванне маіх дзяцей у дзіцячым садку, плачу толькі палову кошту, астатняе — датацыя ад дзяржавы.
— У мяне пяцёра дзяцей, — дзеліцца Анжэла Гулецкая, — старэйшы сын ужо студэнт, неўзабаве атрымае дыплом фельчара-акушэра. Чатыры дачушкі яшчэ школьніцы. Мару, каб яны сталі шчаслівымі. Бо шчаслівыя дзеці — шчаслівая мама.
Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара
Радасць ад надыходзячага свята з жанчынамі Карэліччыны раздзялілі сёння член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока і намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Аляксандр Быліч. Віншаванні і падарункі атрымалі вядучы эканаміст РУП ЖКГ шматдзетная мама Вікторыя Барадзіна і тэхнік вытворча-тэхнічнай групы Карэліцкага раёна электрычных сетак Аліна Богуш, якая сёння адзначае сваё 55-годдзе.
Намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан наведаў мясцовыя сельгаспрадпрыемствы — КУСП «Чарняхоўскі-Агра» і «Царука», а таксама Мірскі каледж, дзе павіншаваў жанчын-матуль з надыходзячым святам, выказаў словы падзякі і ўручыў «цёплыя» падарункі.
Аксана ЯНУШ
Фота Лізаветы АЙКЯН
У прысутнасці ўсяго калектыву Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў адрасаваў цёплыя віншаванні і ўручыў падарунак кіраўніку кружка аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Іне Ляўковіч, маці дваіх дзетак.
-Статус жанчыны-маці высокі і ганаровы. Менавіта ёй уласцівы бязмежная любоў да сваіх дзяцей, дабрыня, пяшчота і прыгажосць, — адзначыў Аляксандр Шкадаў. — Кожнай маці, якая сёння прысутнічае ў зале, хочацца пажадаць цярпення і мудрасці. Няхай вашыя дзеці стануць для вас гонарам і надзейнай падтрымкай. Любая жанчына шчаслівая, калі здаровы і паспяховы яе дзеці. Таму жадаю ўсім моцнага здароўя, поспеху і дабрабыту.
Да шчырых пажаданняў далучылася старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка, якая пажадала цяпла і святла ў кожны дом.
У сярэдняй школе №1 г.п. Карэлічы віншаванні ад старшыні раённага Савета дэпутатаў і прафсаюзаў раёна прымала настаўніца замежнай мовы Надзея Урбановіч, маці двух дачушак.
Гераіняй святочных віншаванняў таксама стала ўрач педыятр дзіцячай кансультацыі Карэліцкай райпаліклінікі Валянціна Брага, якая клапоціцца аб здароўі бадай што ўсіх мальнькіх карэліччан.
Прымаючы віншаванні ад кіраўніцтва раёна, маці дваіх дзетак Алена Гоцка, якая працуе ў раённай аптэцы 12 гадоў, і жывёлавод МТФ «Машэвічы» КСУП «Малюшычы» Вольга Блакіцкая таксама яскрава адчулі надыход сардэчнага свята — Дня маці.
Аксана ЯНУШ
Фота аўтара