Коммунисты Кореличчины возложили цветы к памятному знаку в сквере Николая Артюха
6 лістапада, напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, члены Карэліцкай раённай партыйнай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі прыйшлі да помніка сакратару падпольнай камсамольскай арганізацыі Мікалаю Арцюху ў райцэнтры. Тут, у скверы, устаноўлены памятны знак у гонар 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, да якога былі ўскладзены кветкі.
Мы папрасілі камуністаў раёна падзяліцца думкамі з нагоды падзеі.
Марыя БЕЛЯНОВА,
сакратар Карэліцкай раённай партыйнай арганізацыі:
— Мы прыйшлі, каб аддаць даніну павагі землякам, якія ўдзельнічалі ў Кастрычніцкай рэвалюцыі і змагаліся за ўстанаўленне Савецкай улады. Сярод удзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі былі і нашы землякі. Яны служылі на крэйсеры «Аўрора» і ўдзельнічалі ў непасрэдным штурме Зімовага Палаца.
Юлія БАЯРЭНКА,
дырэктар Карэліцкага раённага Дома рамёстваў, член партыі з 2015 года:
— Кожны год мы прыходзім да помніка Мікалаю Арцюху, каб ускласці жывыя кветкі. Гваздзікі — даніна нашай памяці. Хочацца, каб заўсёды панаваў мір на зямлі, каб дзеці маглі вучыцца ў школе, мы штодзённа спяшацца на працу, а ў пенсіянераў была спакойная і дагледжаная старасць.
Эдуард АРАБЕЙ,
жыхар г.п. Карэлічы, ветэран працы, член партыі з 1965 года:
— Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя з’яўляецца і будзе з’яўляцца сімвалам перамогі дабра над злом, устанаўленнем справядлівасці, раўнапраўя,
шчасця для ўсіх людзей на зямлі. Хочацца звярнуцца да маладых: глыбей вывучайце гістрыю роднага краю, каб ведаць людзей, якія змагаліся і аддалі свае жыцці за лепшую будучыню.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ