Кореличский райисполком, Совет депутатов и депутаты Национального собрания Республики Беларусь поздравляют кореличчан с 80-летием района
Паважаныя жыхары Карэліччыны!
Сардэчна віншуем вас з 80-годдзем з дня ўтварэння раёна!
Восемдзесят гадоў для гістарычнага шляху раёна — тэрмін немалы. Мянялася тэрыторыя раёна, яго эканамічнае і сацыяльна-культурнае развіццё.
Нязменным заставалася адно — стаўленне людзей да сваёй малой радзімы.
Карэліцкі раён для карэліччан — не проста месца жыхарства. Гэта агульны дом, які аб’ядноўвае людзей розных лёсаў, характараў, пакаленняў у адзінае цэлае.
У дзень святкавання юбілею мы з удзячнасцю ўспамінаем нашых прадзедаў, якія стаялі ля вытокаў заснавання раёна. Схіляемся перад землякамі, якія годна змагаліся на франтах усіх войнаў, адстойваючы свабоду і незалежнасць Радзімы. Ганарымся працоўнымі подзвігамі Карэліччыны, чый уклад важкі не толькі ў летапісе раёна, але і ў гісторыі рэспублікі і ўсёй краіны.
Наш шлях у гісторыі працягваецца, і мы верым, што наперадзе ў Карэліцкага раёна яшчэ шмат новых слаўных старонак і добрых юбілеяў. А гэта магчыма толькі пры адной умове, калі кожны з нас — жыхароў Карэліцкага раёна — будзе адчуваць асабістую адказнасць за лёс сваёй малой радзімы. Тады, дзякуючы нашым сумесным намаганням, Прынёманскі край будзе жыць і развівацца!
Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт
Карэліцкі раённы Савет дэпутатаў
80 гадоў для гісторыі — усяго толькі імгненне, але для кожнага з вас гэта знамянальная падзея.
Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, каму блізкая і дарагая наша ўнікальная зямля, хто аддаў малой радзіме часцінку сябе.
Гэта, перш за ўсё, дзень падвядзення вынікаў сваёй працы, паўторнае перажыванне радасных імгненняў і напамін аб пройдзеных выпрабаваннях.
Вы жывяце ў цудоўным краі, слаўным сваёй гісторыяй і традыцыямі.
Залогам таму служаць душэўная шчодрасць, працавітасць, энергічнасць і мэтанакіраванасць жыхароў карэліцкай зямлі.
Сённяшняе свята мы з задавальненнем раздзяляем з усімі, хто неабыякавы да лёсу Карэліцкага краю. Хай жыццё тут становіцца камфортней, шчаслівей і радасней, а раён няўхільна развіваецца і прыгажэе.
Добрага здароўя, актыўнага даўгалецця, упэўненасці ва ўласных сілах і заўтрашнім дні!
Э.А. Сарока,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання
А.Г. Сонгін,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання