На протяжении нескольких лет трое кореличчан стали мастерами спорта международного класса Республики Беларусь

На працягу апошніх гадоў спартсмены Карэліцкага раёна дабіліся значных поспехаў. Трое з іх сталі майстрамі спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь.

Аляксей Алфёраў

Стыпендыят Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Аляксей Алфёраў заваяваў бронзавы медаль на маладзёжным Чэмпіянаце свету, у 2020 годзе перамог на Чэмпіянаце краіны па боксе. У снежні 2018 года Аляксей стаў стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, а ўжо 18 студзеня 2019 года атрымаў пасведчанне майстра спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Мікалай Барыла неаднаразова станавіўся чэмпіёнам Свету і Еўропы па гіравым спорце. Лёгкаатлет Арцём Логіш заваяваў бронзавы медаль на Чэмпіянаце Еўропы і шматразова станавіўся чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь. Гандбалісткі Ірына Мокат і Наталля Гесць заваявалі залатыя медалі на Чэмпіянаце краіны. 11 спартсменаў раёна ўваходзяць у склад нацыянальных зборных каманд Рэспублікі Беларусь.

Арцём Логіш

 

Мікалай Барыла

Карэліцкі раён неаднаразова станавіўся прызёрам абласнога агляду-конкурсу па спартыўна-масавай рабоце. Каманды раёна перамагалі на абласных спаборніцтвах па хакею на прыз клуба “Залатая шайба”, лёгкай атлетыцы, гіравым спорце, заваёўвалі прызавыя месцы на спаборніцтвах па футболе, валейболе, у спаборніцтвах сярод сямейных каманд.