Сфера обслуживания Кореличчины функционирует ритмично и стабильно

Усе падраздзяленні ААТ «Карэліцкая сельгастэхіка» працуюць плённа, згуртавана, з прыбыткам.

У падраздзяленні рамонтных майстэрань займаюцца вырабам транспарцёраў МВУ для раскідвання мінеральных угнаенняў, транспарцёраў ПРТ для раскідвання арганікі. За 2020 год выраблена 40 варотаў на фермы сельскагаспадарчых кааператываў і дзяржаўных прадпрыемстваў. Самі работнікі і манціруюць іх на аб’ектах.

Слесар Раман Міхалёў

Асноўны ўчастак работы рамонтнай майстэрні — цэх па рамонце прычапной сельгастэхнікі. Ужо шмат гадоў штогод рамантуецца каля 30 адзінак поўнакамплектнай тэхнікі. Гэта прычэпы 2ПТС-4, ПСС-10, ПСС-15, ПТС-9, кормараздатчыкі ІСРК-12, буракаўборачныя камбайны «Кляйн». Уся гэтая тэхніка паступае з гаспадарак Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў.

У падраздзяленні лінейна-мантажнага ўчастка займаюцца вырабам і мантажом стойлавага абсталявання, кармавых сталоў, дзвярэй для ферм Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў, тэхабслугоўваннем малочнага і нафтавага абсталявання, праводзяць электрамантажныя работы.

На палі сельскагаспадарчых і дзяржаўных прадпрыемстваў раёна работнікі аўтатранспарту вывезлі 79 тысяч тон арганічных угнаенняў, 4,7 тысячы тон мінеральных, 7,2 тысячы тон вапнавых матэрыялаў. На зернесушыльныя комплексы перавезена 2,8 тысячы тон зерня. На малочна-кансервавы камбінат «Навагрудскія Дары» філіяла «Лідскі малочна-кансервавы камбінат» дастаўлена 58,3 тысячы тон малака.

Для рытмічнай работы малакавозаў і самазвалаў важную ролю адыгрывае дыспетчарская служба «Аўтатранспарту». Штодзённа на лінію выходзяць 16-17 самазвалаў і да 12 МАЗаў, КАМАЗаў. Члены мехатрада вывезлі 40 тысяч тон арганічных угнаенняў, унесена 68,2 тысячы тон арганікі на палі сельгаспрадпрыемстваў, 7,2 тысячы тон вапнавых матэрыялаў. Правапнавана 1,1 тысячы гектараў кіслай глебы.

Галіна СМАЛЯНКА

 

Складана пераацаніць значэнне работы энергетыкаў, менавіта яны дораць нам цяпло і святло.

Іх надзейная праца з’яўляецца адным з найважнейшых фактараў узмацнення эканомікі як раёна, так і краіны ў цэлым. Карэліцкі РЭС займаецца абслугоўваннем сеткі вулічнага асвятлення ў 149 населеных пунктах Карэліцкага раёна. У эксплуатацыйныя мерапрыемствы ўваходзяць рэвізія і агляды абсталявання, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт.

Сямейная дынастыя энергетыкаў Дзмітрый і Дзмітрый Роўданы

Планамерна адбываецца замена правадоў на ізаляваныя, што павышае характарыстыкі ліній і зніжае рызыку адключэнняў. Мяняюцца маральна састарэлыя трансфарматарныя падстанцыі на больш надзейныя і зручныя ў эксплуатацыі. Пачынаючы з 2018 года, пракладзена 4 км кабельных ліній-10кВ і 5 км кабельных ліній-0,4 кВ, устаноўлена сігналізацыя ў 39 закрытых трансфарматарных падстанцыях ад несанкцыянаванага пранікнення, а таксама ажыццёўлена замена 1394 уводаў у будынкі на ізаляваныя.

Характэрна, што Карэліцкі РЭС першым у обласці пачаў устаноўку лічыльнікаў электрычнай энергіі з расшчэпленай архітэктурай (SPLIT).

Аксана ЯНУШ

 

Карэліцкае ўнітарнае камунальнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва не аднойчы станавілася прызёрам абласных і рэспубліканскіх конкурсаў.

Цэх масавага пашыву

Па выніках работы за 2019 год арганізацыя занесена на абласную Дошку гонару. Прадпрыемства спецыялізуецца як на сферы аказання паслуг, так і рознічнага гандлю, і вытворчасці прамысловай прадукцыі. У структуру УКП БАН уваходзяць Дом быту, швейнае атэлье, швейны цэх, майстэрня па рамонце абутку, цырульня, цэх рытуальных вырабаў і крама рознічнага гандлю «Успех», а таксама комплексны прыёмны пункт у г.п. Мір, дзе аказваюцца паслугі цырульніка і швачкі, і дзевяць КПП. У вытворчасці швейнай прадукцыі Карэліцкага УКП БАН выкарыстоўваюцца тканіны айчыннай вытворчасці (ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне», «Магатэкс», «Гранітэкс», «Аршанскі льнокамбінат» і інш.). Па выніках працы за 9 месяцаў 2020 года Карэліцкае УКП БАН выканала ўсе даведзеныя ключавыя паказчыкі. Чысты прыбытак склаў 14 тысяч рублёў пры адпаведным заданні. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг склала 1386 тысяч рублёў, што стала лепшым паказчыкам у Гродзенскай вобласці.

Наталля САКАЛЯНСКАЯ

 

Штогод калектыў Карэліцкага раёна газазабеспячэння паспяхова спраўляецца са сваёй галоўнай задачай – ажыццяўленнем бесперабойнага, безаварыйнага газазабеспячэння ўсіх спажыўцоў Карэліччыны.

Слесары аварыйна-аднаўленчых работ Васіль Врубель і Уладзімір Логіш шмат гадоў на варце нашай бяспекі

На сённяшні дзень у раёне налічваецца 3570 спажыўцоў, якія карыстаюцца звадкаваным газам у балонах, 6160 – прыродным. За 8 месяцаў бягучага года рэалізавана 11,5 млн метраў кубічных прыроднага газу, у тым ліку 5,1 млн насельніцтву, 138 тон – звадкаванага ў балонах. Усяго на абслугоўванні карэліцкіх газавікоў знаходзіцца 391,4 км газаправодаў, 16 газарэгулятарных пунктаў і 49 шафных газарэгулятарных пунктаў.

Не сакрэт, што за кожнай лічбай і выкананым паказчыкам стаіць штодзённая добрасумленная праца калектыву арганізацыі. Гэта 53 чалавекі, якія забяспечваюць зладжаную работу ўсіх службаў Карэліцкага раёна газазабеспячэння, – аварыйна-дыспетчарскай, эксплуатацыі падземных газаправодаў і збудаванняў на іх, службы ўнутрыдамавога газавага абсталявання, аўтатранспартнага ўчастка.

Аксана ЯНУШ

 

Дзякуючы стараннай працы ЖКГ штодня жыхарам Карэліччыны забяспечваецца камфортнае пражыванне ў дамах, чысціня і прыгажосць двароў і вуліц.

Штогод камунальнікі мяняюць каля 2 км цепласетак

За апошнія пяць гадоў на капітальны рамонт жыллёвага фонду г.п. Карэлічы выдаткавана больш за 2 мільёны рублёў. Толькі за 2020 год выкананы капітальны рамонт жылых дамоў па вуліцах Гагарына і Паркавая плошчай 3,2 тыс. м2, на што затрачана больш за 600 тысяч рублёў. Рамонт тратуарных дарожак ажыццёўлены на вуліцах 8 Сакавіка, Кастрычніцкай і Савецкай. У гарадскім пасёлку Карэлічы заменены 186 вулічных ліхтароў, а таксама мадэрнізаваны цеплавыя сеткі працягласцю 3,2 км. Акрамя працы з добраўпарадкаваннем жылых аб’ектаў, РУП ЖКГ таксама займаецца абслугоўваннем і грамадска-значных аб’ектаў: станцыі абезжалезвання ў г.п. Мір, возера Юбілейнага, мемарыяльнага комплексу «Зорка».

Наталля САКАЛЯНСКАЯ

 

Калектыў Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства за 10 месяцаў бягучага года выканаў шэсць прагнозных паказчыкаў: рознічны абарот гандлёвай сеткі, нарыхтоўчы абарот, экспарт тавараў, прадуктыўнасць працы па выручцы ад рэалізацыі, рэнтабельнасць продажу і рэнтабельнасць па чыстым прыбытку.

Арганізацыя актыўна займаецца нарыхтоўкай лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны. Забяспечаны максімальны прырост у параўнанні з месячным перыядам мінулага года па садавіне і ягадах, дзікарастучай прадукцыі, мёдзе, ломе чорных і каляровых металаў, макулатуры, поліэтылену. Філіял адгрузіў на экспарт 20 тон чарніц на суму 52 тысячы долараў.

Выкананы дзяржаўны заказ па адгрузцы чорнага і каляровага металаў.

Філіял выканаў паказчык прадуктыўнасці працы на аднаго прадаўца па рознічным тавараабароце ў суме 16,1 тысячы рублёў пры сярэднеабласным — 15 тысяч. Займае трэцяе месца ў вобласці па прадуктыўнасці працы ў гандлі, чацвёртае — па нарыхтоўцы, трэцяе — па агульным тэмпе росту прадуктыўнасці працы ў супастаўных цэнах.

У 2019 годзе атрыманы спецыяльны дазвол на права ажыццяўлення ветэрынарнай дзейнасці, у сувязі з чым атрымана 400 тысяч рублёў выручкі.

За мінулы і бягучы гады ў адзіным стылі аформлены 12 гандлёвых аб’ектаў з заменай халадзільнага абсталявання, што забяспечыла прырост рознічнага тавараабароту гэтых аб’ектаў ад 103 да 146 працэнтаў.

Галіна СМАЛЯНКА