Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Рождеством Христовым

Паважаныя жыхары Карэліччыны, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня! Дарагія землякі!

Прыміце шчырыя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым! Гэтае велічнае свята аб’ядноўвае і збліжае сем’і, пакаленні, краіны і народы ў імкненні да духоўнага аднаўлення, у жаданні дзяліцца між сабой цяплом, любоўю і міласэрнасцю. У цудоўныя калядныя дні нашы сэрцы поўняцца надзеяй, гатоўнасцю дапамагаць тым, каму патрэбна наша падтрымка. Збіраючыся за шчодрым святочным сталом, мы адчуваем непарыўную сувязь пакаленняў, разумеем патрэбу ў чалавечай цеплыні і шчырасці і дзякуем Усявышняму за кожнае імгненне жыцця, за дабрабыт нашых дамоў, за мірнае неба, за моц і росквіт нашай Беларусі. Дарагія сябры, жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у справах, шчасця, святочнага настрою і веры ў тое, што самыя запаветныя жаданні і мары збудуцца, а асалода ад святкавання Каляд падорыць цудоўны настрой на цэлы год.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў