Навстречу VI Всебелорусскому народному собранию. Учитель начальных классов СШ № 2 г.п. Кореличи Лариса Шугля: «Воспитывать молодежь в тандеме «школа-семья»
Напярэдадні VІ Усебеларускага народнага сходу карэліччане выказваюць свае меркаванні наконт далейшага развіцця краіны.
Ларыса ШУГЛЯ, настаўнік пачатковых класаў СШ № 2 г.п. Карэлічы, удзельнік V Усебеларускага народнага сходу:
– Якія пытанні і тэмы з’яўляюцца, на Ваш погляд, актуальнымі на бліжэйшую пяцігодку?
– Упэўнена, што на шостым Усебеларускім народным сходзе дэлегаты дэталёва абмяркуюць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады, у выніку чаго будзе зададзены правільны вектар. Акрамя гэтага, адна з важнейшых задач – унясенне змяненняў у Канстытуцыю. Менавіта канстытуцыйныя змены дапамогуць пазбегнуць у нашым грамадстве сацыяльнай напружанасці, якая можа парушыць парадак у краіне. На мой погляд, пры любых зменах неабходна захаваць сацыяльную накіраванасць Канстытуцыі краіны і палітыкі дзяржавы ў цэлым. Безумоўна, неабходна ўтрымаць дасягнуты ўзровень эканомікі, ад якой залежыць дабрабыт нашых грамадзян.
– З якімі ініцыятывамі Вы пайшлі б на Усебеларускі народны сход?
– Мяне як педагога цікавяць пытанні, звязаныя з развіццём адукацыі ў краіне, выханнем моладзі і сацыялізацыі яе ў грамадстве. На сённяшні дзень у Беларусі створаны неабходныя ўмовы для шматбаковага развіцця падрастаючага пакалення, адораныя прадстаўнікі якога заахвочваюцца дзяржавай. Зараз, мне здаецца, неабходна заканадаўча замацаваць адказнасць бацькоў за выхаванне і навучанне дзяцей. Безумоўна, задача педагога – даць кожнаму вучню трывалыя веды і якаснае выхаванне, але і бацькі павінны знаходзіць час для сваіх дзяцей. На маю думку, толькі ў тандэме “школа-сям’я” можна выхаваць актыўную і адукаваную моладзь.
– На Ваш погляд, якая ідэя сёння аб’ядноўвае жыхароў Беларусі?
– Не памылюся, калі скажу, што сёння ўсе беларусы хочуць жыць у міры і згодзе, у спакойнай краіне, у спрыяльных умовах, мець дастойны заробак. Спадзяюся, што Усебеларускі народны сход дазволіць нам ізноў згуртавацца і сумесна працаваць дзеля дабрабыту нашай краіны.
Аксана ЯНУШ
Фота з архіва «Полымя»