26, 27 января и с 1 по 5 февраля состоятся «прямые линии», а 26 января состоится прием граждан
НА «ПРАМОЙ ЛІНІІ»
26 студзеня 2021 года з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік аддзела персаніфікаванага ўліку Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Таццяна Паўлаўна БЕРТЭЛЬ па тэме: «Практыка запаўнення і тэрміны прадастаўлення формы ПУ-3 «Індывідуальныя звесткі» па тэлефоне 8(0152) 55-97-66.
У рабочыя дні з 14.00 да 15.00 у абласным упраўленні Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон «гарачай лініі» 68-33-84.
27 студзеня 2021 года з 9.00 да 12.00 «прамую лінію» праводзіць намеснік начальніка Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні капітан унутранай службы Анатолій Анатольевіч ШОЎК.
Гродзенская рэгіянальная мытня праводзіць адбор кандыдатаў на службу ў мытныя органы. «Прамыя лініі» па пытаннях працаўладкавання пройдуць з 1 па 5 лютага 2021 года з 10.00 да 13.00.
Начальнік МП «Брузгі» Дзяніс Юр’евіч Данілаў правядзе прамую лінію па тэлефоне 8(0152)79-82-11, начальнік МП «Прывалка» Сяргей Сяргеевіч Матвееў — па тэлефоне 8(0152)60-74-25, начальнік аддзела кадраў і прафесійнай падрыхтоўкі Ілона Міхайлаўна ХАМКО — па тэлефоне 8(0152)79-80-81.
ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН
26 студзеня 2021 года з 10.00 да 12.00 у Райцаўскім сельскім Савеце выязны прыём грамадзян будзе праводзіць начальнік Карэліцкага раённага аддзела Следчага камітэта Валерый Мікалаевіч ГУРЫН.