Редакционные Дед Мороз и Снегурочка вручили подарки победителю конкурса «Поздравь Деда Мороза с Новым годом»

Напярэдадні навагодніх святаў у рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” рэдакцыя газеты “Полымя” аб’явіла творчы конкурс “Павіншуй Дзеда Мароза з Новым годам”, пераможцай якога стала Мілана Арабей з г.п. Карэлічы.

У сваім пісьме Дзеду Марозу вучаніца 7 “Б” класа СШ №1 г.п. Карэлічы не толькі расказала аб сваіх поспехах у вучобе, творчых захапленнях і хобі, але і павіншавала са святамі казачнага персанажа ў вершаванай форме. Да таго ж Мілана прыклала нямала намаганняў і па-майстэрску намалявала чароўнага дзядулю.

Каб павіншаваць юную пераможцу конкурсу і ўручыць ёй падарункі, напярэдадні Старога Новага года Дзед Мароз і Снягурка з рэдакцыі газеты «Полымя» накіраваліся да дзяўчынкі дадому.

– Аб правядзенні конкурсу даведалася з раённай газеты “Полымя”. Вырашыла прыняць у ім удзел, бо заўсёды марыла ўбачыць Дзеда Мароза і Снягурку ў сябе дома, – адзначыла Мілана Арабей. – Сённяшняя сустрэча для мяне вельмі прыемная і хвалюючая. Аб ёй мне будуць нагадваць падарункі і цёплыя ўспаміны.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара