Члены инициативного комитета обсудили реализацию проекта «Кореличи — здоровый поселок»

У Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры члены ініцыятыўнага камітэта абмеркавалі рэалізацыю праекта «Карэлічы — здаровы пасёлак». Праграма будзе рэалізоўвацца на працягу трох гадоў.

Мэта праекта — стварэнне сістэмы, якая накіравана на фарміраванне, захаванне і ўмацаванне здароўя насельніцтва, стварэнне спрыяльных умоў для рэалізацыі прынцыпаў здаровага ладу жыцця, зніжэнне захворваемасці, інвалідызацыі і заўчаснай смяротнасці ад захворваемасці, звязанай з ладам жыцця, павелічэнне працягласці жыцця, паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў г.п. Карэлічы.

Асноўны каардынатар праекта «Карэлічы — здаровы пасёлак» — Карэліцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. На сходзе выбраны кіруючыя органы ініцыятыўнага камітэта: старшынёй стаў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Яўген Чычкан, яго намеснікам — галоўны ўрач ДУ «Карэліцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Аляксандр Германюк.

Як адзначыў Яўген Чычкан, на першым этапе рэалізацыі праекта будзе праводзіцца растлумачальная работа ў працоўных калектывах па папулярызацыі здаровага ладу жыцця.
«Мы будзем расказваць, як можна папярэдзіць хваробу, як правільна харчавацца і выбіраць фізічныя нагрузкі,» — адзначыў Аляксандр Германюк.

Галіна СМАЛЯНКА