К Международному дню родного языка в Кореличской районной библиотеке работает выставка книг
Родная мова – матчына мова,
Ты нашых думак – уток і аснова…
Кожнай драбніцы ты варта пашаны,
Кожнае слова вякамі стварана і навякі
жыць застанецца,
Вечнае так, як народнае сэрца.
У. Дубоўка
У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з сябрамі, знаёмымі, сваякамі. Наша родная мова – беларуская. Яна для нас найпрыгажэйшая, наймілагучнейшая, ззяе шматлікімі фарбамі, здзіўляе шматгалоссем.
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў чытальнай зале Карэліцкай раённай бібліятэкі дзейнічае выстава “Мова родная мая”, на якой прадстаўлены кнігі аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, кароткая граматыка беларускай мовы і іншыя даведачныя выданні і зборнікі. Кожны наведвальнік можа пазнаёміцца з гісторыяй беларускай літаратуры, ступенямі развіцця беларускай мовы, сучаснымі творамі пісьменнікаў і паэтаў нашай краіны.
Сіні васілёк і стылізаваная карта Беларусі ў выглядзе беларускага арнамента сталі сімваламі нашай любімай Бацькаўшчыны.
Запрашаем наведаць нашу выставу і выбраць сабе творы па душы.
Анжаліка ШАСТАК,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Карэліцкай раённай бібліятэкі
Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ