Экспорт в 10 стран и в топ-5 области. Стали известны итоги социально-экономического развития района за 2020 год

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2020 год і задачы на 2021 год абмеркавалі на сумесным пасяджэнні Карэліцкага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.

Як паведаміў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Ігар Лазарэвіч, у 2020 годзе ў раёне выкананы наступныя ключавыя паказчыкі эфектыўнасці працы: экспарт паслуг, вытворчасць прамысловай прадукцыі, аб’ём будаўніча-мантажных работ, увод жылля, рост намінальнай заработнай платы.

Не забяспечана выкананне такіх паказчыкаў, як экспарт тавараў, замежныя інвестыцыі, колькасць працаўладкаваных грамадзян на створаныя працоўныя месцы, вытворчасць валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі, рознічны тавараабарот, грузаабарот транспарту, пасажыраабарот.

На экспарт у 10 краін

Тэмп росту экспарту тавараў выкананы на 85,7% пры заданні 103,4%. На экспарт пастаўлена тавараў на суму 3 млн долараў ЗША. Невыкананне гэтага паказчыка звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй. ТАА «Вікас» не змагло ў поўным аб’ёме ажыццяўляць экспартныя пастаўкі прадукцыі ў Расію.

Тавары экспартаваліся ў 10 краін: Казахстан, Украіну, Расію, Узбекістан, Кыргызстан, Кітай, В’етнам, Літву, Малдову і Польшчу. ААТ «Карэлічы-Лён» пастаўляла за мяжу кароткае льновалакно, ТАА «Вікас» — мяса і каўбасныя вырабы, ТАА «НВП Ніка» — насенную бульбу.

У 2021 годзе экспарт тавараў плануецца на ўзроўні 100,2%.

Аб’ём экспарту паслуг за мінулы год склаў 363,9 тыс. долараў, ці 135,5% пры прагнозе 105,3%. Павелічэнне экспарту паслуг звязана з ростам аказаных транспартных паслуг ТАА «Вікас» пры памяншэнні аб’ёмаў турыстычных паслуг. Экспарт паслуг у бягучым годзе плануецца на ўзроўні 100,1%.

У пяцёрцы лепшых у вобласці

За 2020 год атрымана 84 192 тоны малака, або 103,7%. Выкананне задання па вытворчасці малака склала 97,3%. Надой на карову — 6 384 кг (+207 кг да ўзроўню 2019 года). Пры гэтым сярод 17 раёнаў Гродзенскай вобласці Карэліцкі раён пацвердзіў пятае месца па валавай вытворчасці малака і чацвёртае месца па прадуктыўнасці дойнага статка. Удзельная вага Карэліцкага раёна ў вытворчасці малака Гродзенскай вобласці склала 6,2%, надой на адну карову ў раёне вышэй за сярэднеабласны паказчык на 235 кілаграмаў, або на 3,8% (надой на карову па вобласці склаў 6149 кг).

Тэмп росту вытворчасці малака да ўзроўню 2019 года забяспечаны 9 гаспадаркамі раёна, адно (ДП «Племзавод Карэлічы») забяспечыла 100% да ўзроўню 2019 года і адно (ДП «Чарняхоўскі-Агра») вытворчасць малака толькі на 86,1% да ўзроўню 2019 года. Аднак тэмп вытворчасці малака (103,7%) аказаўся недастатковым для выканання задання, пастаўленага перад раёнам. Заданне выканана толькі на 97,3% (мінус 2307,9 тоны). Выканалі заданне па вытворчасці малака тры сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна: СВК «Свіцязянка-2003», дзе валавая вытворчасць склала 18161,4 тоны, або 100,9% да задання (плюс 161,4 тоны), ДП «Цырын-Агра» — валавая вытворчасць — 4166 тон, або 103,2% да задання (плюс 128 тон), СВК «Жухавічы» — валавая вытворчасць склала 9048,3 тоны, або 100,4% (плюс 49,7 тон). 7 гаспадарак раёна не забяспечылі выканання задання.

Надой на адну фуражную карову за 2020 год склаў 6384 кг, плюс 207 кг да ўзроўню 2019 года. Аднак дзве гаспадаркі Карэліцкага раёна за 2020 год дапусцілі зніжэнне ўдою на адну карову да ўзроўню мінулага года: ДП «Чарняхоўскі-Агра», дзе надой склаў 3240 кілаграмаў, або 87,6% да ўзроўню 2019 года (мінус 457 кг); ДП «Племзавод Карэлічы», дзе надой на адну карову — 5624 кілаграма, або 98,7% да ўзроўню 2019 года (мінус 76 кг).

Для таго, каб павялічваць малочную прадуктыўнасць кароў і найбольш поўна выкарыстоўваць закладзены генетычны патэнцыял, неабходна, у першую чаргу, мэтанакіравана займацца вырошчваннем цёлак аднаўлення. Не ва ўсіх гаспадарках раёна дадзеная работа праводзіцца паспяхова. Нізкія сярэднясутачныя прывагі на цёлках аднаўлення за 2020 год атрыманы ў ДП «Чарняхоўскі-Агра» — 568 грамаў, ДП «Царука» — 686 грамаў, ДП «Цырын-Агра» — 655 грамаў. У гэтых гаспадарках дадзены паказчык значна ніжэйшы за сярэднераённы, які за 2020 год склаў 731 грам.

За 2020 год вытворчасць буйной рагатай жывёлы ў жывой вазе склала 7059,4 тоны, або 103,1% да ўзроўню мінулага года (плюс 215,4 тоны). Чатыры гаспадаркі раёна не дасягнулі ўзроўню 2019 года ў вытворчасці буйной рагатай жывёлы: ДП «Чарняхоўскі-Агра», «Цырын-Агра», «Лукі-Агра» і «Племзавод Карэлічы». Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы склалі 739 грамаў, што на 5 грамаў больш за ўзровень 2019 года і з’яўляецца пятым паказчыкам сярод раёнаў Гродзенскай вобласці (сярэднеабласны паказчык — 688 грамаў). Пры гэтым застаюцца нізкімі сярэднясутачныя прывагі ў ДП «Чарняхоўскі-Агра», «Царука» і «Цырын-Агра».

За 2020 год вытворчасць свініны ў жывой вазе склала 9599,5 тоны (плюс 1079,9 тон), або 112,7% да ўзроўню 2019 года, удзельная вага вытворчасці свініны Карэліцкага раёна ў абласным аб’ёме склала 8,5%. У цэлым па раёне атрыманы сярэднясутачныя прывагі свіней 741 грам, плюс 31 грам да ўзроўню 2019 года, што вышэй за сярэднеабласны паказчык на 79 грамаў. Колькасць свіней па раёне на 1 студзеня 2021 года склала 46199 галоў (плюс 2565 галоў да ўзроўню 2019 года). Рэалізацыя свініны ў жывой вазе склала 9105,3 тоны, або 113,5% (плюс 1081,2 тоны, да ўзроўню 2019 года).

За 2020 год атрымана 17,4 млн штук яек, што на 1,7 млн штук яек менш за ўзровень 2019 года, або 91,1% да ўзроўню 2019 года. Зніжэнне вытворчасці абумоўлена несвоечасовасцю набыцця рамонтнага маладняку курэй-несушек (на два месяцы пазней тэхналагічнага графіка).

У 2021 годзе сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі (у тым ліку фермерскімі гаспадаркамі) ставіцца задача вырабіць 111,3 тысячы тон збожжа ў вазе пасля дапрацоўкі, 12,2 тысячы тон бульбы, 186,7 тон цукровых буракоў, 2692 тоны льновалакна, 10,8 тысяч тон масланасення рапсу і нарыхтаваць 93,9 тысяч тон кармавых адзінак травяністых кармоў для грамадскай жывёлагадоўлі. У 2021 годзе плануецца вырабіць 87 520 тон малака пры надоі на карову 6615 кг, прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы 7265 тон пры сярэднясутачных прывагах 756 грамаў, свіней — 9659 тон пры сярэднясутачных прывагах 741 грам. Плануецца атрымаць 20,5 млн штук яек.

Выкананне гэтых задач дасць магчымасць атрымаць 165,6 млн рублёў выручкі ад рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі (з падаткамі), што вышэй за ўзровень 2020 года на 5,9%. Прыбытак ад рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі складзе 13,8 млн рублёў, рэнтабельнасць продажаў — 9,2%. Чысты прыбытак па прадпрыемствах раёна складзе 11,7 млн рублёў, выручка на аднаго работніка — 60,8 тысяч рублёў.

Аб’язная дарога і вятрак

У 2020 годзе выканана будаўніча-мантажных работ на суму 12 511 тыс. рублёў пры заданні 11 550 тыс. рублёў, або 108,3%.

За кошт сродкаў інвестыцыйнай праграмы Гродзенскай вобласці ўведзена ў эксплуатацыю два аб’екта: «Водазабеспячэнне г.п. Мір (1 пускавы комплекс)», кошт будаўніцтва склаў 1 842,3 тыс. рублёў, у тым ліку за 2020 год асвоена 1409,2 тыс. рублёў. А таксама «Рэканструкцыя вонкавых сетак ад кацельні Мірскага філіяла ААТ «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод» да Мірскай гарпасялковай бальніцы і УА «Мірскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж» (1 пускавы комплекс). Асвоена 348,6 тыс. рублёў.

У 2021 годзе прагназуемы аб’ём будаўніча-мантажных работ у суме 12 100 тысяч рублёў плануецца забяспечыць на аб’ектах будаўніцтва: жыллёвае будаўніцтва, аўтамабільная дарога абход г.п. Мір, мадэрнізацыя вуліцы Першамайская ў гарадскім пасёлку Мір, рэканструкцыя інжынерных сетак ад кацельні Мірскага спіртзавода ААТ «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод” да Мірскай гарпасялковай бальніцы і УА «Мірскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж», ветраэнергетычная станцыя магутнасцю 2,5 МВт у раёне агр. Лукі, збожжасховішча сіласнага тыпу ўмяшчальнасцю 3000 тон паблізу агр. Райца СВК «Свіцязянка-2003».

Ключы для навасёлаў

За 2020 год уведзена ў эксплуатацыю 4164 кв. м агульнай плошчы жылых памяшканняў пры гадавым заданні 3900 кв. м, або 106,8% да задання.
У сувязі з запатрабаванасцю на зямельныя ўчасткі пад індывідуальную забудову распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя на квартал сядзібнай забудовы «Зорны» ў гарадскім пасёлку Мір.

Запланаваны аб’ём уводу жылля за кошт усіх крыніц фінансавання ў 2021 годзе складзе 1,2 тыс. кв. м.

Асаблівая ўвага пры рэалізацыі жыллёвай праграмы будзе нададзена забеспячэнню жыллём шматдзетных сем’яў. Прадугледжваецца накіраваць на будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў 10 сем’яў дадзенай катэгорыі. Аб’екты жыллёвага будаўніцтва, якія падлягаюць ўводу ў эксплуатацыю ў 2021 годзе, будуць забяспечаны адпаведнымі інжынернымі сеткамі.

Кавярня каля Мірскага замка

Рознічны тавараабарот гандлю і грамадскага харчавання за 2020 год склаў 63503,1 тыс. рублёў, або 100% да ўзроўню 2019 года пры прагнозе 103,7%. Прычынай невыканання гэтага паказчыка стала неспрыяльнае эпідэміялагічнае становішча.

За 2020 год у Карэліцкім раёне адкрыта 12 гандлёвых аб’ектаў. У канцы года адкрыліся крамы: «Пятруха» ААТ «Задняпроўе», «Тры цаны» ТАА «Фікс Маркет», крама і хлебабулачны цэх ТАА «Санта Рытэйл».

На 2021 год тэмп росту рознічнага тавараабароту плануецца на ўзроўні 102%.

У 2021 годзе прыватным гандлёвым унітарным прадпрыемствам «Леандр Транс» плануецца ўзвядзенне гандлёвага павільёна плошчай 50 квадратных метраў у аграгарадку Малюшычы.

З мэтай аднаўлення працы раней закрытых гандлёвых аб’ектаў, а таксама забеспячэння насельніцтва мясной прадукцыяй закрытым акцыянерным таварыствам «Біямакс» плануецца адкрыццё крамы па продажы свініны на базе магазіна Карэліцкага філіяла Гродзенскага облспажыўтаварыства па адрасе: г.п. Карэлічы, вул. Гастэлы, 44А.

У 2021 годзе установай «Музей «Замкавы комплекс «Мір» плануецца будаўніцтва сезоннага кафэ ў г.п. Мір на 40 пасадачных месцаў.

Даходы

Намінальная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Карэліцкага раёна за студзень-снежань 2020 года склала 898 рублёў, у тым ліку ў снежні — 1049,9 рублёў.

Тэмп росту намінальнай сярэднямесячнай заработнай платы за студзень-снежань 2020 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года складае 115,1%, у тым ліку за снежань — 115%.

За 2021 год чакаецца, што намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата па раёне дасягне 965,8 рублёў пры тэмпах росту 107,6%.

Іна ЛЕЙКА