Подведены итоги работы отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи райисполкома за прошлый год и обозначены приоритетные направления на нынешний

У Карэліцкім маладзёжным Цэнтры культуры адбылося выніковае пасяджэнне савета аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама.
У правядзенні семінара прынялі ўдзел намеснікі кіраўнікоў арганізацый па ідэалагічнай рабоце, адказныя за арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах, лідары грамадскіх арганізацый, прафсаюзаў.
Аб выніках работы ааддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама за 2020 год і планах на 2021 год паведаміла начальнік аддзела Іна Санчук.
У 2020 годзе дзейнасць ідэалагічнай вертыкалі раёна, сродкаў масавай інфармацыі была накіравана на ідэалагічнае і інфармацыйнае забеспячэнне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, святкаванне 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, рэалізацыі мерапрыемстваў да Года малой радзімы, 80-годдзя ўтварэння Карэліцкага раёна.


З улікам грамадска-палітычнай сітуацыі ў 2020 годзе акцэнт быў зроблены на правядзенне сустрэч кіраўніцтва райвыканкама, дэпутацкага корпуса з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам па месцы жыхарства. Усяго праведзена 419 сустрэч і справаздач, у якіх прыняло ўдзел каля 5 тысяч чалавек. У ходзе сустрэч паступіла 48 пытанняў, на якія дадзены растлумачэнні. Найбольш актуальнымі застаюцца пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі і аховы здароўя, у тым ліку CОVІD-19.
Сістэма інфармавання раёна прадстаўлена 6 інфармацыйна-прапагандысцкімі групамі райвыканкама, 9 групамі пры сельвыканкамах, 10 — пры сельскагаспадарчых арганізацыях, 25 — у працоўных калектывах.
У перыяд з лістапада па студзень арганізавана работа 15 дыялогавых пляцовак, у якіх прыняло ўдзел 205 чалавек. У ходзе работы дыялогавых пляцовак у рэгіён паступілі 24 прапановы, 6 ініцыятыў адобраны і накіраваны ў абласны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні шостага Усебеларускага народнага сходу.
Дзяржаўная маладзёжная палітыка ў Карэліцкім раёне фарміруецца і рэалізуецца з улікам заканадаўства, аналіза статыстычных паказчыкаў маладзёжнага асяроддзя рэгіёна, вынікаў вывучэння працэсаў, якія адбываюцца ў маладзёжным асяроддзі, асаблівасцей 2020 года (Год малой радзімы, 75-годдзе Вялікай Перамогі, выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншае).
У 2020 годзе на першае месца працы ў раён прыбылі 67 маладых спецыялістаў, з іх: 22 — з вышэйшай адукацыяй, 45 — з сярэднеспецыяльнай.


Прыярытэтам ў рабоце з моладдзю павінна стаць патрыятычнае выхаванне.
Апорай у арганізацыі ідэалагічнай работы ў раёне з’яўляюцца такія грамадскія арганізацыі, як прафсаюзы, «БРСМ», «Белая Русь», ветэранская арганізацыя, Беларускі саюз жанчын, Чырвоны Крыж, «Беларускі фонд міру», «Беларускі дзіцячы фонд», Таварыства выратавання на водах.
Работа па ўвекавечванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн ажыццяўлялася ў раёне ў адпаведнасці з «Дзяржаўнай праграмай на 2015-2020 гады па ўвекавечванні загінулых пры абароне Айчыны і захаванні памяці аб ахвярах войн». Так, за 2020 год зрасходавана амаль 19 тысяч рублёў на рамонт і добраўпарадкаванне памятных месцаў,
Этнаканфесійная абстаноўка ў раёне на працягу 2020 года заставалася спакойнай і кіруемай. На тэрыторыі раёна дзейнічае 20 рэлігійных абшчын, з іх: 11 праваслаўных, 3 каталіцкіх, 5 абшчын хрысціян веры евангельскай, адна абшчына евангельскіх хрысціян баптыстаў. Рэлігійную дзейнасць ажыццяўляюць 18 святароў, з іх у праваслаўных рэлігіёзных арганізацыях 12, каталіцкай —3, хрысціян веры евагельскай — 3, евагельскіх хрысціян баптыстаў — 1.
У раёне дзейнічаюць два праекты па здароваму ладу жыцця: «Мір — здаровы пасёлак», «Карэлічы — здаровы пасёлак» на 2021-2023 гады.
Калектывы арганізацый займаюцца спортам, наведваюць спартзалы, удзельнічаюць у спаборніцтвах.
Слова трымалі і ўдзельнікі семінара. Аб арганізацыі інфармацыйнай і ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве і на тэрыторыі Лукскага сельсавета расказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП «Лукі-Агра» Наталля Мардзіловіч.


«Карэліцкі райкам прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў павышэнні якасці ідэалагічнай работы і згуртаванасці працоўнага калектыву» — тэма выступлення старшыні Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Наталлі Казарэз.


Сакратар Карэліцкай раённай арганізацыі «Камуністычная партыя Беларусі» Марыя Беленава паведаміла аб рабоце партыйнай арганізацыі.


На пасяджэнні савета прысутнічаў і падзяліўся меркаваннямі намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыня РА РГА «Белая Русь» Яўген Чычкан.


Лепшыя ідэолагі раёна атрымалі ўзнагароды.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКА