Работает общественная приемная

15 і 29 сакавіка 2021 года з 14.00 да 16.00 у пакоі № 47 па адрасе: г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 9, працуе грамадская прыёмная. Жыхары Карэліцкага раёна могуць звярнуцца па актуальных пытаннях развіцця краіны і рэгіёнаў. Кантактны нумар тэлефона прыёмнай: 8(01596) 7-11-20.

Прыём праводзіць старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Мікалаеўна ШЭЎКА.

16 сакавіка 2021 года з 10.00 да 12.00 у будынку Ярэміцкага сельскага Савета дэпутатаў прыём грамадзян па месцы жыхарства будзе праводзіць старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Віктаравіч ШКАДАЎ.

Адначасова будзе працаваць грамадская прыёмная з удзелам дэпутацкага корпусу абласнога, раённага і Ярэміцкага сельскага Саветаў дэпутатаў — Барычэўскага Сяргея Васільевіча, дэпутата абласнога Савета дэпутатаў, дэпутата раённага Савета дэпутатаў па Пагарэлкаўска-Астухоўскай выбарчай акрузе № 15, Шкадава Аляксандра Віктаравіча, дэпутата раённага Савета дэпутатаў па Карэліцкай выбарчай акрузе № 3, Навумовіча Пятра Анатольевіча, дэпутата сельскага Савета дэпутатаў па Сіняўскаслабодскай выбарчай акрузе № 11.

Працуе «прамая лінія» па тэлефоне 24-7-33.