Депутаты Эльвира Сороко и Александр Сонгин поздравляют кореличчан-католиков с Пасхой
Паважаныя карэліччане!
Сардэчна віншуем усіх хрысціян-католікаў са светлым святам Уваскрэсення Хрыстовага!
Дзень Светлага Хрыстовага Уваскрэсення ўмацоўвае веру ў перамогу міру, дабра і справядлівасці, сімвалізуе любоў і згоду, аб’ядноўвае ўсіх нас на аснове традыцыйных духоўных каштоўнасцей, падахвочвае да спаўнення добрых учынкаў, спагады і міласэрнасці, да разваг аб вялікім сэнсе ахвяры ў імя любові і надзеі, абуджае імкненне жыць па сумленні.
Шчыра жадаем вам, каб гэты дзень сагрэў вашыя сэрцы цяплом родных і блізкіх, напоўніў вашыя дамы паразуменнем і мірам.
Няхай свята прынясе здароўе, шчасце, выкананыя мары і апраўданыя надзеі.
Эльвіра Сарока, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Аляксандр Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь