Директором КУСП «Черняховский-Агро» назначена Наталья Дубкова
26 красавіка дырэктарам КУСП “Чарняхоўскі-Агра” назначана Наталля Іванаўна Дубкова.
Н.І. Дубкова нарадзілася 13 ліпеня 1982 года ў вёсцы Белая Ліпа Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. У 2003 годзе закончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт”.
Пасля размеркавання трапіла на працу ў СВК імя Чарняхоўскага, дзе 10 гадоў адпрацавала бухгалтарам. Потым займала пасады эканаміста і галоўнага эканаміста. З 2020 года з’яўлялася намеснікам дырэктара па вытворчасці.
Замужам, выхоўвае трох дачок.
За тры месяцы, што Н. І. Дубкова выконвала абавязкі кіраўніка, удалося палепшыць стан у малочнай жывёлагадоўлі. Зараз першачарговая задача — у аптымальныя тэрміны і згодна з тэхналагічнымі рэгламентамі завяршыць вясеннія палявыя работы. У планах — замена кацельнай у аграгарадку Турэц, якая ацяпляе некалькі адміністрацыйных памяшканняў, а таксама добраўпарадкаванне часткі палігона ў Беразаўцы.
— Важна аператыўна і правільна прымаць рашэнні, — гаворыць малады кіраўнік. — Думаю, агульнымі намаганнямі мы зможам ажыццявіць пастаўленыя задачы.
Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара