Галина Смолянко: «Жизнь на пенсии может быть интересной, поэтому не заглядывайте в паспорт»
Большасць людзей у сталым узросце марыць заставацца маладымі. Калі не знешне, то хаця б душой. І прадаўжаць радавацца жыццю, займацца любімай справай і несці энергію і настрой людзям.
Творчыя камандзіроўкі часта прыводзяць да людзей залатога ўзросту. Часта дзіву даюся: адкуль у іх бяруцца сілы, жаданне тварыць? Яны працуюць на дачах, вырошчваюць агародніну, робяць нарыхтоўкі на зіму. Любяць вязаць і вышываць, робяць розныя прыгожыя рэчы.
У творчых людзей свае мары і жаданні. Нярэдка для іх увасаблення патрэбна шмат гадоў, і выхад на пенсію — самы добры момант, каб іх ажыццявіць. Шмат вольнага часу, а яшчэ вопыт ды занатоўкі. І тады з-пад пяра выходзяць вершы, паэмы, раманы, у мастакоў — цудоўныя карціны. Затым хтосьці іх прачытае ці паспяшаецца на выставу. Сустрэча з мастацтвам — сапраўднае цуда, якое ўзбагачае душу і ўзнімае настрой. Хаця жаданні могуць быць рознымі. Да прыкладу, камусьці ў састарэлым узросце хочацца пасадзіць сад. «А ці паспееш з’есці яблык?» — можна пачуць пытанне. Хачу зазначыць на гэты конт: справы робяцца і для іншых, на доўгія гады.
Як застацца маладымі душой у пажылым узросце? У кожнага свой сакрэт, свой падыход да справы. Мяне падтрымаюць тыя, хто вядзе актыўны лад жыцця. Трэба займацца спортам, хадзіць пешшу, шмат падарожнічаць. І яшчэ пытанне: як атрымаць радасць ад новага дня ў састарэлым узросце? Хтосьці з маіх герояў вельмі моцна любіць кветкі. Найчасцей яны аддаюць перавагу ружам, іх вырошчваюць да некалькі дзясяткаў гатункаў. І хаця гэта вельмі клопатна, але атрымліваюць задавальненне. Прыгажуні зачароўваюць сэрцы не толькі гаспадынь, але родных і знаёмых. А колькі хараства і патаемнасці ў квецені звычайных кветачак!
На календары — вясна. Вось-вось адбудуцца змены ў прыродзе: з’явяцца першыя лісточкі, праб’ецца зялёная трава… Вось так і ў чалавека: душа распахнецца, з’явіцца настрой, жаданне тварыць…
Галіна Смалянка