Кореличчина поздравляет с Днем единения народов Беларуси и России!
Паважаныя карэліччане!
Прыміце віншаванні з дзяржаўным святам — Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі — знамянальная дата ў агульнай гісторыі дзвюх дзяржаў. Гэты дзень сімвалізуе непарушную дружбу і братэрства народаў Беларусі і Расіі.
Стварэнне Саюзнай дзяржавы дазволіла нам сумесна вырашаць пытанні палітычнага, эканамічнага і культурнага характару, стварыць рэсурсную базу для развіцця навукі і вытворчасці.
Беларусь і Расія мэтанакіравана ідуць па шляху ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Нямала задач яшчэ трэба будзе вырашыць і вывераныя, узгодненыя дзеянні адкрыюць новыя гарызонты для стабільнага развіцця нацыянальных эканомік і павышэння дабрабыту грамадзян.
Дарагія сябры! Моцнага вам здароўя, шчасця, дабрабыту і працвітання. Няхай мацнее саюз Беларусі і Расіі, пабудаваны на дружбе, узаемным даверы і разуменні!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў