На планерке у председателя райисполкома обсудили вопросы благоустройства на земле, хода вакцинации от COVID-19 и подготовки к летним каникулам

На працоўнай нарадзе ў старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзія Шатуева абмеркавалі пытанні добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі, хода вакцынацыі ад каранавіруса і падрыхтоўкі да летняга аздараўленчага перыяду.

У рамках абвешчанага 19 сакавіка месячніка па навядзенні чысціні і парадку ў раёне праводзіцца ачыстка прыдарожных палос, наводзіцца парадак у вёсках і на могілках.

Актыўна праходзяць работы па зносе старых дамоў і пахаванні падмуркаў. Так, за тры дні на тэрыторыі раёна пахавана 15 падмуркаў і знесена 2 старыя будынкі. Карэліцкі камунгас прыступіў да навядзення парадку на тэрыторыі пасёлкаў Карэлічы і Мір: ідзе пабелка дрэў, афарбоўка лавак, уборка вуліц ад пяску і смецця. Неўзабаве пачнуцца працы па рамонце помнікаў у гонар ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Генадзій Шатуеў падкрэсліў, што ў год 80-годдзя з пачатку вайны ўсе мы, нашчадкі салдат Перамогі, павінны асабліва шанаваць і берагчы ў сэрцах памяць пра тых, хто не вярнуўся з палёў бітваў.

17 красавіка карэліччане традыцыйна далучацца да рэспубліканскага суботніка.

У рамках месячніка па навядзенні чысціні не ўсе суб’екты гаспадарання знайшлі час, каб прыбраць замацаваныя тэрыторыі. У выніку работнікамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі выдадзена 104 прадпісання аб ліквідацыі парушэнняў, складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы.
Летнія канікулы не за гарамі, і неўзабаве сельгаспрадпрыемствы прыступяць да правядзення рамонту ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Вясёлка». У гэтым годзе плануецца адкрыць 4 змены, якія з улікам эпідсітуацыі будуць запоўненыя на 60%. Будзе пашырана сетка прышкольных лагераў. Плануецца праца прышкольных спартыўных лагераў.
Карэліччына актыўна ўключылася ў рэспубліканскую дабрачынную акцыю «Тыдзень лесу». Так, 154 работнікі сферы адукацыі высадзілі 40 гектараў лесу, яшчэ на 7,5 гектарах прыбралі смецце.

Асаблівая ўвага на рабочай сустрэчы надавалася захаванню масачнага рэжыму ў месцах масавага збору людзей. У раёне хоць і невялікімі тэмпамі, але рэгіструецца рост захворвання на каранавірусную інфекцыю. Цяпер пачалася масавая вакцынацыя насельніцтва ад небяспечнага віруса. Запісацца на атрыманне выратавальнага ўколу можна, патэлефанаваўшы ў раённую паліклініку.

Іна ЛЕЙКА