В Кореличском лесничестве планируют собрать 40 тонн березового сока
Калі ехаць па цэнтральнай шасейнай дарозе з Карэліч на Мір, каля вёскі Вялетава Турэцкага сельсавета міжволі погляд прыцягвае бярозавы гай. Ён радуе не толькі беластвольнымі прыгажунямі, але і дарамі. Як высветлілася, тут вядзецца актыўная нарыхтоўка і продаж бярозавага соку.
Зварочваем з шасейкі і накіроўваемся ў глыбіню бярозавага гаю. У вочы кідаецца мноства поліэтыленавых пакетаў, якія прымацаваны да бяроз, а ў іх — любімы з дзяцінства напой.
Гутарым з лесніком Карэліцкага лясніцтва Ігарам Капіцам. Лясніцтва плануе сабраць 40 тон бярозавіку. Ужо здадзена 7 тон і рэалізавана каля 2. Адзін літар соку каштуе 22 капейкі. Людзі ахвотна яго набываюць, у асноўным пакупнікамі з’яўляюцца мінчане.
Ляснік у бярозавым гаі працуе з 8 гадзін раніцы да 9 вечара. Займаецца нарыхтоўкай бярозавага соку і ахоўвае скарб прыроды. На пытанне, на працягу яшчэ якога часу можна набыць напой, адказаў: «Залежыць ад прыроды, але лепш паспяшацца».
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Ларысы ШУГЛІ
З |