В Кореличском районе пересевают погибшие озимые культуры

Па словах першага намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валерыя Літвіна, на раніцу 13 красавіка ў раёне ідзе перасеў загінулых 2 941 гектара азімых зерневых іншымі культурамі. У прыватнасці перасеяна 1093 гектара ячменем і пшаніцай. У планах перасеяць на плошчы 729 га ячмень, на 50 га — пшаніцу, на 80 — авёс, на 30 — грэчку, на 441 — кукурузу, на 518 — аднагадовыя травы.

Праведезена закрыццё вільгаці на плошчы 15 862 гектара. Лідзіруюць па гэтым відзе работ СВК “Свіцязянка-2003”, СВК “Жухавічы” і ААТ “Карэлічы-Лён”.
Пасеяна 12% аднагадовых траў, 25% яравога рапсу, 19% цукровых буракоў, 28% лёну-даўгунцу. Ідзе падсеў шматгадовых траў. Работы выкананы на плошчы 39%. Перазалужана 7% лугапашавых угоддзяў.

Важна аператыўна падкарміць азімыя зерневыя і азімы рапс. Так, зерневыя падкормлены на 100%, рапс — на 96%. Паралельна падкормку атрымліваюць шматгадовыя травы (94%), а таксама сенакосы і пашы (40%).

У раёне маецца 69% мінеральных угнаенняў пад яравы сеў, у тым ліку 60% азоту, 47 фосфару і 89 калію.

Нарыхтавана 111% арганічных угнаенняў, вывезена 84, унесена 60.

На палях раёна працуе 49 энерганасычаных трактароў, 16 камбініраваных пасяўных агрэгатаў і 10 сеялак.

У цэлым па тэмпах вясенніх палявых работ Карэліцкі раён ідзе на ўзроўні з сярэднеабласнымі паказчыкамі.

Іна ЛЕЙКА