В Кореличском районе проходит акция «Неделя леса»

З 3  па 10 красавіка ў Беларусі праходзіць добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу».

Па словах ляснічага Ярэміцкага лясніцтва Мікалая Кісяля, пасадку лесу правялі ў панядзелак, 5 красавіка, на плошчы 0,7 га. Ставіцца задача — пасадзіць 6 гектараў новых насаджэнняў, і з ёй на гэтым тыдні  плануюць справіцца. Садзяць у асноўным сасну, выбраны накірунак у бок вёскі Рудзьма. Пасадкай маладняку займаюцца  леснікі. Работа няпростая: на 1 га неабходна пасадзіць  6-7 тысяч саджанцаў і сеянцаў сасны, елкі, бярозы.

Памочнік ляснічага Мірскага лясніцтва Алена Хітро расказвае,  што да гэтай работы прыступілі 1 красавіка і пачалі садзіць на вырубках елку, сасну, бярозу. Засаджана плошча ў 4 га. Плануецца асвоіць 67 га. З заданнем справяцца, бо ў памочнікі чакаюць навучэнцаў  мясцовых каледжа і школы. Пакуль гэтай карыснай справай займаюцца  леснікі і два добраахвотнікі, якія прыйшлі на дапамогу. У лясніцтве мараць аб добрым надвор’і, якое паспрыяе выканаць пастаўленую задачу.

У Свіцязянскім і Карэліцкім лясніцтвах плануюць заняццца  патрэбнай справай на гэтым тыдні.

Галіна СМАЛЯНКА