Члены ИПГ №3 Кореличского райисполкома встретились с коллективом ГП «Племзавод Кореличи»
Сустрэча працаўнікоў ДП «Племзавод Карэлічы» адбылася на мехмайстэрнях аграгарадка Палужжа з членамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы № 3 Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам намесніка кіраўніка, старшыні Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірыны Пянькоўскай.
Па асноўнай тэме адзінага дня інфармавання насельніцтва — «Асноўныя аспекты прафілактыкі кіберзлачыннасці ў Рэспубліцы Беларусь» — слова трымаў старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю Карэліцкага раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксей Камашыло. Раскрываючы сутнасць хвалюючага пытання на сучасным этапе, прамоўца заклікаў прысутных не паведамляць незнаёмым людзям па тэлефоне дадзеныя сваіх картачак і пашпартоў, бо злачынцы імкнуцца любымі спосабамі завалодаць грашыма грамадзян. У сваю чаргу нагадаў і пра пакупку тавараў праз інтэрнэт, на гэты конт параіў заказаць другую картачку, дзякуючы якой маглі б разлічвацца. Адным словам, быць заўсёды прадбачлівымі, гэтаму вучыць састарэлых бацькоў і непаўналетніх дзяцей.
Кіраўнік групы Ірына Пянькоўская выступіла па дзвюх дадатковых тэмах. Раскрываючы сутнасць першай «Уплыў стылю сямейнага выхавання, традыцый сям’і на фарміраванне асобы дзіцяці», яна адзначыла: «Сямейныя традыцыі незвычайна важныя дзецям: з рэгулярна паўтараючыміся падзеямі да дзяцей прыходзіць адчуванне стабільнасці міру; захоўваецца і ўмацоўваецца сувязь паміж пакаленнямі і цёплыя, пяшчотныя адносіны паміж бацькамі і падросшымі дзецьмі. Сям’я — гэта не толькі агульны быт, бюджэт і адносіны паміж членамі сям’і. Гэта і асаблівы дух, непаўторная ўтульнасць і атмасфера, характэрная толькі для асобнай сям’і».
Што датычыць другой тэмы — аб захаванні бяспекі дзяцей у летні аздараўленчы перыяд — Ірына Леанідаўна звярнула ўвагу на такія пытанні, як гібель і траўматызм дзяцей; атручванні, глытанне іншародных прадметаў; апёкі; падзенне малышоў з акон і дахаў. Прычынай бяды могуць быць і люкі, ямкі, калодзежы, асыпанне грунту, вада, дзіцячае свавольства з агнём. Усяго гэтага неабходна не дапускаць і з усёй сур’ёзнасцю і адказнасцю адносіцца да выхавання дзяцей.
Напрыканцы сустрэчы дырэктар ДП «Племзавод Карэлічы» Сяргей Брынкевіч сказаў: «Пільнасць павінна быць у адносінах да ўласных картачак. Клапаціцца пра дзяцей мы павінны самі. Жыццёвыя пытанні будзем вырашаць».
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Таццяны РУСАК