Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем семьи

Паважаныя сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з цудоўным святам — Днём сям’і.

Сям’я — гэта крыніца любові, адданасці і падтрымкі. Ёй прызначана захоўваць і перадаваць па спадчыне ўсё самае добрае і прыгожае наступным пакаленням. Ад дома, сям’і залежыць, якое выхаванне атрымае чалавек, якія каштоўнасці прыме, якія таленты знойдзе і абудзіць у сабе, якім вырасце.

У сям’і мы знаходзім радасць бацькоўства і мацярынства, набіраемся вопыту і жыццёвай мудрасці ў старэйшых пакаленняў.

Ад усёй душы жадаем усім здароўя і дабрабыту, міру і разумення, спакою і дастатку, душэўнага багацця і вялікага чалавечага шчасця, згоды ў доме! Няхай заўсёды побач будуць блізкія вам людзі, ваша сям’я!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў