На вакцинацию от COVID-19 в Кореличах можно записаться онлайн
У Карэліцкім раёне з’явіўся новы спосаб запісу на прышчэпку супраць COVID-19. Зрабіць гэта цяпер можна не толькі па тэлефоне, але і на партале Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы korcrb.by.
На галоўнай старонцы сайта korcrb.by трэба выбраць раздзел “Заяўка на вакцынацыю супраць COVID-19” і запоўніць яе.
Па-ранейшаму запіс на прышчэпку даступны на тэлефонах: 2-13-33, 2-12-70 і 7-59-11.
У Карэліцкім раёне першым кампанентам вакцыны прышчапіліся 605 чалавек, двума — 348. Спецыялісты нагадваюць, калі прышчэпку атрымае 60% насельніцтва, будзе сфарміраваны калектыўны імунітэт і вірус адступіць.
Іна ЛЕЙКА