Районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют ветеранов войны и жителей райцентра с Днем Победы
Паважаныя ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны, працаўнікі тылу.
Дарагія карэліччане!
Прыміце шчырыя віншаванні
з вялікім святам — Днём Перамогі!
9 мая — дзень, калі мы дзякуем усім, хто падарыў нам мір і свабоду, змагаўся на фронце і ў тыле, адраджаў краіну ў цяжкія пасляваенныя гады. Гэты дзень стаў сімвалам гераізму нашага народа, яго непахіснай стойкасці і нязломнасці духу.
Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Вялікая Перамога як сімвал нацыянальнага гонару, воінскай славы і доблесці нашага народа застаецца ў нашых сэрцах. Праз многія гады памяць пра яе аб’ядноўвае розныя пакаленні, робіць моцнымі перад тварам любых выпрабаванняў. Мужнасць, стойкасць і самаадданасць герояў Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца прыкладам для ўсіх нас. Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны, і бясконцая падзяка за мудрасць і падтрымку.
Дарагія землякі! Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, душэўнага цяпла і дабрабыту. Хай неба над галавой заўсёды будзе мірным! Са святам! З Днём Перамогі!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў