В Кореличах вручили орден Матери Наталье Дудук, чествовали многодетных матерей района и посадили аллею туй «Семейное дерево»

14 мая, у пятніцу, напярэдадні Дня сям’і ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна ўшаноўвалі шматдзетных маці раёна. Ордэнам маці ўзнагародзілі жыхарку вёскі Некрашэвічы Турэцкага сельсавета Наталлю Міхайлаўну Дудук, якая выхоўвае 5 дзяцей.

Гэтую высокую ўзнагароду ёй уручыў намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыня РА РГА «Белая Русь» Яўген Чычкан.

 

На ўрачыстасці прысутнічалі і падзялілі радасць са шматдзетнымі сем’ямі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Іна Санчук, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш, дырэктар ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» Інэса Сямібратава, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце КУСП «Чарняхоўскі-Агра» Алена Макар.

На свяце гучалі цудоўныя песні дзяцей і пранікнёныя словы вядучай. Удзельнікі сустрэчы атрымалі «Рэцэпт шчаслівай сям’і».

З нагоды Дня сям’і па ўсёй рэспубліцы праходзіць акцыя «Мая сям’я — мая краіна». Карэліччане не засталіся ў баку і ў рамках гэтай акцыі пасадзілі алею туй «Сямейнае дрэва».

Гэтую ідэю падтрымала шматдзетная сям’я Мікалая Анатольевіча і Наталлі Аляксандраўны Цехановічаў з вёскі Горная Рута, якая перадала ў дар Цэнтру саджанцы. Няхай дрэўцы растуць і радуюць вочы!

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ