Воспитанники Малюшичского детского сада возложили цветы к памятнику «Скорбящая мать»

Фарміраванне ў падрастаючага пакалення грамадзянскасці і патрыятызму заўсёды было адным з прыярытэтным напрамкаў дзейнасці ўстановы адукацыі. Работа па патрыятычным выхаванні пранізвае ўсе ўзроўні адукацыі. Яшчэ большую актыўнасць яна набывае ў Малюшыцкім дзіцячым садзе.
Выхавальнікі Гурана і Рытус пачынаюць фарміраванне ў дзяцей патрыятызму з вывучэння Беларусі, гісторыі сваёй сям’і, вёскі, дзе яны жывуць. Праз экскурсіі і прагулкі ў лес, поле прывіваюць дзецям любоў да роднай прыроды, замацоўваюць веды аб раслінах, розных пародах дрэў, якія растуць у нашай мясцовасці, фарміруюць пачуццё адказнасці за зберажэнне прыроды роднага краю. Праводзяць тэматычныя заняткі: “Мая сям’я”, “Мая вуліца”, “Мой дзіцячы сад”, якія садзейнічаюць эфектыўнаму і сістэматычнаму засваенню дзецьмі ведаў аб родным краі. Выхавальнікі прывіваюць дзецям такія важныя паняцці, як “абавязак перад Радзімай”, “любоў да Айчыны”, “нянавісць да ворага”, “працоўны подзвіг”.
Праз наведванне краязнаўчага музея адукацыі маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі знаёмяцца з нацыянальнымі касцюмамі, старадаўнім посудам, прадметамі побыту, заняткамі нашых продкаў. З мэтай патрыятычнага фарміравання выхавальнікі выкарыстоўваюць мастацкую літаратуру і такія формы работы, як гульні-спаборніцтвы “Хто больш ведае аб краі”, дыдактычная гульня “Малая радзіма”, віктарына “ Наша Радзіма — Беларусь”, свята “Армія ў наш час”, ранішнік “Свята Перамогі”, завочнае падарожжа “Што такое гераізм”, вусны часопіс “Нашы славутыя землякі”.
Самыя памятныя мерапрыемствы, калі дзеці самі могуць паўдзельнічаць, убачыць, дакрануцца. Так, напярэдадні 9 Мая нашы дзеці пабывалі ля помніка “смуткуючай маці” у Малюшычах, прачытлі вершы пра вайну, усклалі кветкі тым воінам Вялікай Айчыннай вайны, чые імёны высечаны на плітах.
Выхавальнікі ўпэўнены, што спазнанне маладым пакаленнем гісторыі роднага краю, подзвігаў і дасягненняў землякоў – найбольш эфектыўны спосаб фарміравання любові да сваёй краіны, да сваёй Радзімы.

Hisilicon K3

 

Ала УЛАСЕВІЧ,
загадчык Малюшыцкага дзіцячага сада