Кореличский район лидирует на Гродненщине по заготовленным кормоединицам
На Карэліччыне завяршаецца першы ўкос траў. Планавалася скасіць іх на 15501 гектары. Гэтая работа праведзена на 14845 гектарах, што роўна 96% ад запланаванай колькасці. У шасці сельгаспрадпрыемствах раёна пачаўся другі ўкос траў.
Надвор’е для нарыхтоўкі сенажу і сена было выдатным, адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валерый Літвін. На гэты раз скардзіцца корманарыхтоўшчыкам на яе не даводзіцца. Якасць травяных кармоў павінна быць высокай, у залежнасці ад касьбы, правяльвання зялёнай масы, яе драбнення і трамбоўкі.
Нарыхтавана 27 працэнтаў сена. Закладзена ў сянажныя траншэі і запраўлена ў палімерныя матэрыялы 88582 тоны сенажу — 54% ад запланаванай колькасці. Маецца таксама амаль 4 тысячы тон сіласу. Але яго, як вядома, нарыхтоўваюць у асноўным з кукурузы восенню.
Калі ўсе запасы травянога фуражу перавесці ў кормаадзінкі, то нарыхтаваная яго колькасць ацэньваецца ў 26716 тон — 27% ад плана. Гэта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У цэлым на ўмоўную галаву жывёлы прыпадае па 9,2 цэнтнера кормаадзінак. Гэта на 0,7 цэнтнера кармавых адзінак больш, чым у мінулым годзе.
— Аб’ём нарыхтаваных кармоў з траў першага ўкосу дазволіць забяспечыць грамадскаму пагалоўю сытную зімоўку, — падкрэслівае Валерый Літвін. — Калі ў мінулым годзе ДП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская» купляла кармы, бо не хапала сваіх, то ў бягучым перыядзе там ужо нарыхтавана 8,8 ц карм. адз., што на 2,2 ц карм. адз. больш за аналагічны перыяд мінулага года. А гэта значыць, што рагуль у птушкафабрыцы будуць карміць уласнай «зялёнкай».
Дарэчы, у бягучым годзе Карэліцкі раён лідзіруе на Гродзеншчыне па нарыхтаваных кормаадзінках, што адкрывае добрыя магчымасці для атрымання вялікага малака.
Немалаважную ролю ў гэтым адыграла і набыццё гаспадаркамі новай кормаўборачнай тэхнікі да пачатку сезона. Так, новыя касілкі папоўнілі машынна-трактарныя паркі ДП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская», «Царука», «Малюшычы», «Лукі-Агра». СВК «Жухавічы» набыў граблі і варашылку.
Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара