Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Международным днем защиты детей
Паважаныя карэліччане!
Віншуем юных жыхароў раёна і іх бацькоў з Міжнародным днём абароны дзяцей!
Нашы дзеці маюць магчымасць рэалізоўваць свае таленты ў вучобе, спорце і творчасці. Многія з іх, нягледзячы на даволі юны ўзрост, паспяхова прадстаўляюць раён на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах, конкурсах. Мы па праве можам ганарыцца гэтымі таленавітымі рабятамі. Дзейнасць кіраўніцтва раёна і краіны, накіраваная на рэалізацыю сацыяльна значных праектаў, забяспечвае развiццё творчага патэнцыялу маленькіх грамадзян, дапамагае ім расці духоўна і фізічна здаровымі, быць карыснымі грамадству.
У гэты цудоўны дзень ад душы жадаем дзецям выдатнага адпачынку падчас летніх канікул, новых адкрыццяў і яркіх, незабыўных уражанняў! Няхай ажыццяўляюцца вашы дзіцячыя мары, а родныя акружаюць вас клопатам і любоўю!
Паважаныя бацькі, выхавальнікі, настаўнікі і ўсе тыя, хто прысвяціў сваё жыццё працы з падрастаючым пакаленнем! Беражыце дзяцей, абараняйце іх. Няхай кожнае дзіця жыве ў любові і гармоніі, адчувае клопат і ласку. Міру вам, шчасця і дабра!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў