На планерке у председателя: рост заболеваемости COVID-19, темпы косовицы, благоустройство улиц и дворов

Завяршыць першы ўкос траў неабходна ў бліжэйшыя дні. Такую задачу паставіў перад аграрным сектарам старшыня раённага выканаўчага камітэта Генадзій Шатуеў на штотыднёвай рабочай планёрцы.

Кіраўнік раёна падкрэсліў, што тэрміны корманарыхтоўчай кампаніі зацягваць нельга:

— Якасць нарыхтаваных кармоў — гэта ключавы фактар павышэння рэнтабельнасці ў мясной і малочнай жывёлагадоўлі. І адзін з галоўных фактараў поспеху — гэта выбар правільных тэрмінаў уборкі і завяршэнне ўсіх работ у максімальна сціслыя тэрміны.

Першы намеснік старшыні райвыканкама Валерый Літвін паведаміў, што ў раёне засталося скасіць тры тысячы гектараў траў. Пры ўзятых тэмпах работы будуць завершаны ў тэрмін.

У раёне ўжо ідзе падрыхтоўка збожжаўборачнай тэхнікі і зернесушыльных комплексаў да ўборкі хлеба. На палях працягваецца падкормка цукровых буракоў (71%), кукурузы (21%), сенажацей і пашы (60%). Пад яравую сяўбу маецца 81% мінеральных угнаенняў, у тым ліку 81 азоту, 47 фосфару, 98 калію. На 264% праведзена хімпраполка цукровых буракоў, 96 — кукурузы, 44 — бульбы. Апрацавана ад хвароб 25% яравых збожжавых культур, 71 — азімых збожжавых.

Намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан паведаміў, што на мінулым тыдні адбыўся рэйд супрацоўнікаў райаддзела ўнутраных спраў і Таварыства выратавання на водах па вадаёмах раёна. У выніку ўстаноўлена, што на некаторых водных аб’ектах адсутнічалі таблічкі, якія забараняюць купанне. Гэтыя недапрацоўкі былі аператыўна ліквідаваны ў рабочым парадку. Дарэчы, у раёне купанне дазволена толькі на азёрах Юбілейнае і Свіцязь, дзе працуюць выратавальныя пасты.

Трывогу выклікае рост захворваемасці на COVID-19. У параўнанні з мінулым тыднем колькасць захварэлых на каранавірус вырасла ў два разы. Павялічылася і колькасць пнеўманій.

— У рэспубліцы працягвае дзейнічаць масачны рэжым, — нагадаў Генадзій Шатуеў. — На жаль, мы бачым, што ў крамах, аптэках і іншых аб’ектах шмат людзей без масак, рукі на ўваходзе не апрацоўваюць. Аднак вірус па-ранейшаму актыўны і так жа смяротна небяспечны.

Нагадаў кіраўнік раёна і аб важнасці вакцынацыі ад небяспечнага захворвання. У верасні, па прагнозах спецыялістаў, чакаецца новая хваля каранавіруса, таму трэба своечасова атрымаць прышчэпку і сфармаваць імунітэт да пачатку восені.

Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Быліч                адзначыў, што раён паспяхова выконвае даведзенае заданне па будаўніча-мантажных работах. Так, да канца года будзе ўведзена ў эксплуатацыю 1200 квадратных метраў індывідуальнага жылля, будуць газіфікаваны Турэц і Міратычы. Чакаецца рамонт вуліц Юбілейная ў Луках і Першамайскай у Міры. У Ярэмічах з’явіцца станцыя абезжалезвання, у квартале жылой забудовы «Зорны» ў Міры — інжынерныя сеткі. У ліпені пачнуцца работы па асвятленні кальцавой аўтадарогі ў Карэлічах.

 

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара