По объемам заготовленного сенажа и заготовке кормов на одну условную буренку Кореличский район в числе лучших на Гродненщине + инфографика
Паводле аператыўных дадзеных на 8 чэрвеня, у раёне скошана 8485 га траў першага ўкосу, што складае 55% ад плана. Убрана 85% ад скошанага. Плануецца, што да 20 чэрвеня травы першага ўкосу будуць убраны.
Па тэмпах касьбы лідзіруюць ДП «Лукі-Агра» (71%), СВК «Свіцязянка-2003» (67%) і СВК «Маяк-Заполле» (65%).
У раёне нарыхтавана 44092 т сенажу (27% ад планавых паказчыкаў), 269 т сена (3%), 3894 т сіласу (2%).
Па аб’ёмах закладзенага сенажу лідзіруюць ДП «Лукі-Агра» (8289 т, 36%), СВК «Жухавічы» (8098 т, 27%) і СВК «Свіцязянка-2003» (6509 т, 27%).
На адну ўмоўную галаву жывёлы цяпер у гаспадарках раёна назапашана 4,6 ц кармавых адзінак. Патрэбнасць у аб’ёмістых кармах на год складае 28 ц карм. адз. у разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы.
Найбольш высокую забяспечанасць кармамі паказваюць ДП «Лукі-Агра» — 5,9 ц карм. адз., ДП «Племзавод “Карэлічы» — 5,7 ц карм. адз., ДП «Малюшычы» — 5,6 ц карм. адз.
Па тэмпах касавіцы Карэліцкі раён уваходзіць у чацвёрку мацнейшых у вобласці (55%). Лідзіруюць Гродзенскі (85%), Бераставіцкі (73%) і Зэльвенскі (58%) раёны.
Па аб’ёмах нарыхтаванага сенажу Карэліцкі раён знаходзіцца на трэцяй пазіцыі, саступаючы Гродзенскаму (47%) і Бераставіцкаму раёнам (30%).
Па нарыхтоўцы кармоў на адну ўмоўную галаву жывёлы Карэліцкі раён займае другую пазіцыю на Гродзеншчыне. Апярэджваюць карэліцкіх аграрыяў толькі работнікі Гродзенскага раёна з паказчыкам у 6,2 ц карм. адз.
Іна ЛЕЙКА