Работнікі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы 21 чэрвеня здзейснілі велапрабег да мемарыяльнага комплексу “Зорка”

У рамках акцыі “ Дзеля памяці загінулых і ў імя жывых” да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны работнікі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы 21 чэрвеня здзейснілі велапрабег да мемарыяльнага комплексу “Зорка”  і помніка землякам, загінуўшым у годы вайны ў в. Тударава. Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да помнікаў і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых землякоў.

 

У кожнага з удзельнікаў шчымлівым болем адгукнуліся ў сэрцы шматлікія прозвішчы  загінушых, сярод якіх ёсць і іх дзядулі. Разуменне таго, што няма нічога страшней за вайну і важней за мір , не пакідала думкі на працягу ўсяго велапрабегу.

 

Прыгожы летні вечар і промні заходячага сонца падарылі адначасова адчуванне жыццёвай  радасці . Гэтай радасцю кожны з  удзельнікаў падзяліўся ў сям’і і ў установе дашкольнай адукацыі на наступны дзень.

Кожны з работнікаў цвёрда ўпэўнены ў тым, што калі будзем помніць мы, дарослыя, якой цаной дасталася нам шчасце жыць пад мірным небам, то абавякова навучым шанаваць гэтае шчасце і падрастаючае пакаленне.

Таму 22  чэрвеня выхавацелі дашкольнай адукацыі правялі гутаркі з выхаванцамі аб пачатку  жудаснай вайны і 12 гадзін   прынялі ўдзел ва Усебеларускай хвіліне маўчання.

І.М. Арцюх,

выхавацель дашкольнай адукацыі, удзельніца велапрабегу