Член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Эльвира Сороко и депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Александр Сонгин поздравляют жителей Кореличчины с Днем Независимости Республики Беларусь
Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!
Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — гэта сімвал адзінства нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні нашых дзяцей і ўнукаў. Гэтае свята ўвасобіла ў сабе мужнасць і гераічнае мінулае нашага народа, стала яркім сведчаннем самаахвярнасці і любові да Радзімы. Яно дарагое як напамін пра неабходнасць мірнай працай умацоўваць родны край, рабіць яго больш прыгожым і багатым.
У гэты дзень мы аддаём даніну вялікай павагі подзвігу ветэранаў, нізка схіляем галовы перад загінулымі ў баях за свабоду і незалежнасць Радзімы.
Жадаем усім моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту! Хай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, цеплынёй, поспехамі і новымі дасягненнямі.
Эльвіра САРОКА,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр СОНГІН,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь