Член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Эльвира Сороко встретилась с коллективом ЦСОН Кореличского района
У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна адбылася сустрэча члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіры Сарокі з работнікамі ўстановы. Парламентарый узняла пытанне ўнясення змяненняў у Канстытуцыю, актуальныя аспекты выбарчай сістэмы, увядзенне адзінага дня галасавання і адзінага тэрміну выбарчага органа.
Падчас сустрэчы паступілі прапановы: разгледзець павелічэнне ўзросту дзяцей для атрымання сямейнага капіталу і аб ільготах для пенсіянераў і інвалідаў па карыстанні электра- і газазабяспячэннем у жылых памяшканнях, дзе зарэгістраваны іншыя члены сям’і.
Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш падзякавала Эльвіру Аляксееўну і адзначыла пры гэтым мэтазгоднасць такіх сустрэч.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Анастасіі СТАНКЕВІЧ