Кореличский район среди лучших на Гродненщине по темпам жатвы, намолоту и урожайности
У Карэліцкім раёне на 23 ліпеня абмалочана 15% плошчаў зерневых і зернебабовых культур. Па тэмпах уборкі наш рэгіён займае другую пазіцыю ў вобласці, саступаючы Воранаўскаму, дзе ўбрана 20%.
Намалочана 14 187 тон хлеба, і гэта трэці паказчык на Гродзеншчыне. Лідзіруюць Гродзенскі (31 358 тон) і Воранаўскі (18 092 тоны) раёны.
Ураджайнасць складае 49,5 цэнтнера з гектара. Лепшыя паказчыкі ў вобласці дэманструюць Гродзенскі рэгіён (71,8 ц/га) і Зэльвенскі (50,7 ц/га).
Сярод раённых лідараў уборачнай кампаніі — СВК “Жухавічы”, дзе намалочана 3 066 тон зерневых пры ўраджайнасці 70,8 ц/га (гэта сёмая пазіцыя сярод сельгаспрадпрыемстваў вобласці), СВК “Маяк-Заполле” — 1 855 тон пры ўраджайнасці 62 ц/га (гэта трынаццатая пазіцыя сярод сельгаспрадпрыемстваў вобласці) і ДП “Племзавод Карэлічы” — 941 тона пры ўраджайнасці 54,1 ц/га.
Убрана 14% азімага рапсу, намалочана 1 361 тона пры ўраджайнасці 30,3 ц/га.
Лён-даўгунец убраны з 50% плошчаў.
Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара