На планерке у председателя: сохранность урожая и защита от COVID-19
Не страціць ні зярнятка
На захаванні вытворчай дысцыпліны падчас уборкі збожжавых і зернебабовых культур акцэнтаваў увагу старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў падчас традыцыйнай нарады з намеснікамі.
— У нас на палях добры хлеб. Самае галоўнае — захаваць вырашчаны ўраджай, мы не павінны страціць ніводнага зярнятка, — акцэнтаваў увагу кіраўнік раёна.
Дзяржаўтаінспекцыя ўзяла на кантроль перавозку збожжа: кожная машына павінна быць накрытая брызентам, а пажарная служба сочыць за тым, каб і тэхніка, і пасевы былі абаронены ад вогненных здарэнняў.
Першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валерый Літвін паведаміў, што паралельна з уборкай збожжавых ідзе абмалот рапсу, церабленне лёну. Рапс убраны на 41% плошчаў, лён — на 66%.
Пасля доўгага тэхнічнага перапынку ААТ «Карэлічы-Лён» запусціў дзве вытворчыя лініі, дзе перапрацоўваецца льнотраста ўраджаю мінулага года.
У раёне працягваецца рост захворвання на COVID-19. Інфекцыя характарызуецца маланкавым развіццём пнеўманій ўжо на другія суткі. Сярод тых, хто захварэў, расце доля асоб ва ўзросце 40 і больш гадоў. Працягваецца вакцынацыя ад каранавіруснай інфекцыі. 12,6% карэліччан ужо зрабілі прышчэпку. Спецыялісты нагадваюць аб абавязковай апрацоўцы рук антысептыкамі, нашэнні масак і дыстанцыраванні.
Іна ЛЕЙКА