Начальник Кореличского РОЧС Денис Стодольник поздравляет коллег с профессиональным праздником
Паважаныя работнікі і ветэраны пажарнай службы Карэліччыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём пажарнай службы!
Забеспячэнне бяспекі сваіх грамадзян — галоўны прыярытэт для кожнай дзяржавы. Працуючы ў экстрэмальных умовах, праяўляючы мужнасць, вы заўсёды верныя свайму абавязку. Менавіта ад вас залежаць жыццё, здароўе і бяспека людзей, а таксама захаванасць прыродных аб’ектаў, матэрыяльных каштоўнасцей.
Нягледзячы на выхадныя і святы, на складаныя ўмовы надвор’я, вы заўсёды аператыўна рэагуеце на сігналы аб дапамозе, прафесійна і добрасумленна выконваючы службовы абавязак. Упэўнены, што добрасумленнае стаўленне да справы, мэтанакіраваная праца па папярэджанні надзвычайных сітуацый, прафесіяналізм і назапашаны вопыт будуць спрыяць далейшаму павышэнню выніковасці нашай дзейнасці. Хай і ў далейшым спадарожнікамі ў службе МНС застаюцца прафесіяналізм, адвага, гонар.
Ад душы дзякую ветэранаў пажарнай службы за добрасумленную працу, вопыт і веды, якія запатрабаваныя цяперашнім пакаленнем работнікаў органаў па надзвычайных сітуацыях і з’яўляюцца годным прыкладам у нясенні складанай і адказнай службы выратавальніка.
У гэты святочны дзень шчыра жадаю ўсім работнікам і ветэранам, іх родным і блізкім: няхай у вашых дамах заўсёды пануюць мір і згода, звініць дзіцячы смех! Цяпла хатняга ачага і моцнага вам здароўя!
Начальнік Карэліцкага РАНС Дзяніс Стадольнік