О вакцинации населения рассказывает помощник врача-эпидемиолога Кореличского райЦГЭ Ирина Дорош
Месцам правядзення семінара-вучобы намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце стала чытальная зала Карэліцкай раённай бібліятэкі. Тут былі абмеркаваны актуальныя пытанні.
Па асноўнай тэме адзінага дня інфармавання «Вакцынацыя як эфектыўны спосаб супрацьдзеяння распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі» слова трымала памочнік урача-эпідэміёлага Карэліцкага райЦГЭ Ірына Дораш, якая падрабязна спынілася на дадзеным пытанні. Першы этап масавай вакцынацыі ад каранавірусу стартаваў у студзені. Для паспяховай работы з вірусам прыярытэты былі расстаўлены такім чынам, каб у першую чаргу абараніць тых, хто падвержаны найбольшай рызыцы захворвання. Гэта медыцынскія работнікі, работнікі адукацыйных арганізацый і ўстаноў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей і дарослых. Акрамя таго, вакцынацыя неабходна людзям, для якіх заражэнне каранавіруснай інфекцыяй выключна небяспечна. Гэта асобы з хранічнымі захворваннямі, у тым ліку з захворваннямі бронха-лёгачнай сістэмы, сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, цукровым дыябетам і атлусценнем.
Прышчэпка ад COVІD-19 робіцца ў два этапы. Запісацца трэба толькі на першую вакцынацыю, на другую запішуць аўтаматычна. Сама працэдура займае менш гадзіны і складаецца з папярэдняга агляду, падрыхтоўкі прэпарату, увядзення вакцыны і назірання за станам вакцынаванага на працягу 30 хвілін пасля вакцынацыі.
Як і пасля любой прышчэпкі, пасля вакцынацыі ад COVІD-19 магчыма ўзнікненне пабочных эфектаў: пад’ём тэмпературы цела, адчуванне дрыжыкаў і «ламаты» ў мышцах, галаўны боль, боль і прыпухласць у месцы ін’екцыі. Пабочныя эфекты сведчаць аб тым, што ў арганізме пачалося фарміраванне імуннага адказу і, як правіла, праходзяць на працягу 1-2 дзён. Узнікненне пабочных эфектаў пасля першага ўвядзення прэпарату не з’яўляецца супрацьпаказаннем да правядзення другога этапа вакцынацыі.
Любы чалавек, незалежна ад таго, вакцыянаваны ён ці не, можа выступіць у ролі пераносчыка віруса-ўзбуджальніка COVІD-19. Таму для абароны іншых людзей правільным і этычным з’ўляецца выкарыстанне вакцынаванымі асобамі стантартных мер перасцярогі: нашэння абарончых масак, сацыяльнага дыстанцыявання, захавання патрабаванняў да гігіены рук.
Дадзена тлумачэнне наконт таго, ці можна прышчэплівацца людзям з хранічнымі захворваннямі і пажылым: паколькі ў такіх людзей рызыка цяжкага цячэння каранавіруснай інфекцыі асабліва вялікая, прышчэпка ім жыццёва неабходная. Адзіная ўмова: нельга вакцынавацца ў час абвастрэння хранічнага захворвання. І перад тым, як зрабіць прышчэпку, лепш звярнуцца да свайго лечачага ўрача.
У Карэліцкім раёне прадаўжаецца вакцынацыя супраць COVІ D-19. З пачатку кампаніі вакцынацыі ў раён паступіла вакцыны для 2420 чалавек. Першую прышчэпку вакцынальнага комплексу па стане на 14 ліпеня 2021 года атрымала 2116 чалавек, другую — 1374 чалавекі. Ахоп насельніцтва першай прышчэпкай склаў 11,04 %, другой — 7,17% (абласны паказчык на 06.07.2021 года — адпаведна 9,6% і 7%).
Прышчэпкі праводзяцца ў прышчэпачных кабінетах Карэліцкай раённай і Мірскай гарпасялковай паліклінік штодзённа з 8 да 17 гадзін, а таксама выязнымі брыгадамі ў лячэбных установах раёна. Запіс на прышчэпку ажыццяўляецца па тэлефонах: 2-12-70, 3-61-50 і 7-59-11, а таксама на сайце Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы.
На нарадзе былі абмеркаваны і дадатковыя тэмы. Па папярэджанні гібелі людзей на вадаёмах і пажаранебяспечных сітуацый у лясных масівах і на тарфяніках расказаў начальнік Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Стадольнік. Прамоўца параіў не купацца ў неабсталяваных месцах, заходзіць у ваду паступова, адчуваць меру пры купанні, захоўваць іншыя правілы. Нагадаў народную прымаўку: «Не ведаючы броду, не трэба ісці ў ваду».
Што датычыць наведвання лясоў, то таксама трэба захоўваць неабходныя правілы, пры іх невыкананні парушальнікі атрымліваюць штрафы. «Ваша бяспека — у вашых руках», — адзначыў Дзяніс Аляксандравіч і пажадаў удзельнікам семінара актыўнай жыццёвай пазіцыі.
Што датычыць дзвюх дадатковых тэм, то яны аказаліся не менш актуальнымі. Старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Карэліцкага раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Ульянка паведаў аб мерах прафілактыкі гвалту ў сям’і, а намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама — начальнік аддзела дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва Наталля Гоцка — аб садзейнічанні занятасці насельніцтва.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Анастасіі СТАНКЕВІЧ