В канун профессионального праздника в Кореличах поздравили спасателей-пожарных (фоторепортаж)
Высокую адзнаку рабоце раённага выратавальнага ведамства даў старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў.
Словы віншаванняў прагучалі ад начальніка Карэліцкага РАНС Дзяніса Стадольніка.
З УЗНАГАРОДАЙ!
Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 13 Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Алегавіч КОХАН.
Падзячным пісьмом старшыні Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны: намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Юр’евіч БУНЧУК; вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Міхаіл Васільевіч ПЕШКО.
Граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь узнагароджаны прапаршчык унутранай службы Сяргей Рыгоравіч САК, вадзіцель пажарнай аварыйнай-выратавальнай часці № 1 Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Нагрудным знакам «ВЫДАТНІК» узнагароджаны старшы прапаршчык унутранай службы Аляксандр Фёдаравіч КОХАН, вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Ганаровай Граматай установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС» узнагароджаны: капітан унутранай службы Андрэй Яўгеньевіч МУРЫЧЭНКОЎ, старшы інжынер сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, і прапаршчык унутранай службы Дзмітрый Мікалаевіч РАКАЧ, старшы вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Граматай установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС» узнагароджаны лейтэнант унутранай службы Павел Валер’евіч ГУШЧА, начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, і старшына ўнутранай службы Віктар Мікалаевіч МЯЦЬ, старшы інструктар па ваджэнні пажарнай машыны — вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Памятным нагрудным знакам «165 год пажарнай службы» узнагароджаны: старшы прапаршчык унутранай службы Сяргей Леанідавіч БУХАВЕЦ, вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях; старшы прапаршчык унутранай службы Уладзімір Міхайлавіч ЛАГУТА, старшы інструктар па ваджэнні пажарнай машыны — вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях; старшы прапаршчык унутранай службы Руслан Барысавіч КАРЧЭЎСКІ, дыспетчар цэнтра аператыўнага ўпраўлення.
Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Аляксандравіч КУЗЬМІЧ.
Новыя супрацоўнікі РАНС прынялі прысягу.
Фота Іны ЛЕЙКІ