В райцентре пожилые кореличчане встретились с представителями местной власти
Месцам правядзення дыялогавай пляцоўкі стала чытальная зала Карэліцкай раённай бібліятэкі. Яе ўдзельнікі — актыў ветэранскай арганізацыі і ветэраны працы.
Як адзначыла начальнік аддзела пенсій і сацыяльных выплат упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама Валянціна Мазур, на Карэліччыне жыве 6660 пенсіянераў, з іх — 4531 жанчына і 2129 мужчын. Яны атрымліваюць пенсіі па ўзросце, інваліднасці, у выпадку страты кармільца, па выслузе гадоў, сацыяльныя пенсіі, за асаблівыя заслугі.
Ведучы гаворку аб пенсійным забеспячэнні, прамоўца звярнула ўвагу на розныя аспекты пенсійнага забеспячэння і адказала на пытанні прысутных.
«Вакцынацыя як эфектыўны спосаб супрацьдзеяння распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі» — тэма выступлення ўрача-псіхатэрапеўта УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца» Дзмітрыя Касаткіна. Спецыяліст адзначыў, што ў адносінах вакцынацыі пажылых людзей неабходна зняць трывогу, бо ўводзімая вакцына мае навуковыя абгрунтаванні.
Старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Карэліцкага РАУС Іван Ганікевіч адзначыў, што пытанням барацьбы з наркатычнымі сродкамі ўдзяляецца вялікая ўвага — з пачатку года знішчана 120 кг мака і 50 кг канаплі. Параіў заставацца пільнымі пры наведванні дамоў прадстаўнікамі народнасці рома і пры тэлефанаванні незнаёмых з просьбай прадаставіць даныя банкаўскіх картак.
На пільнай ўвазе да знаходжання дзяцей дома і на вадаёмах, а таксама выпальвання сухой расліннасці засяродзіла ўвагу начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Санчук.
Падчас правядзення дыялогавай пляцоўкі яе ўдзельнікі ўзнялі шэраг пытанняў. «Ці будзе выдадзены тэлефонны даведнік у раёне?» — цікавіліся пенсіянеры.
Таксама былі ўзняты пытанні добраўпарадкавання дарогі ў напрамку Юравіч, Ярэміч-Сіняўскай Слабады, падходу да могілак у вёсцы Юравічы.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Анастасіі СТАНКЕВІЧ